"Стала традыцыяй 16 чысла ўзгадваць зьніклых палітыкаў, журналістаў Беларусі, людзей, якія сталі ахвярамі рэжыму. Але апошнія падзеі паказваюць на тое, што салідарнасьць як ніколі патрэбная і важная. Таму сёньня добрая нагода ўзгадаць ня толькі зьніклых, але паказаць сваю салідарнасьць з многімі тымі, хто сёньня церпіць ад нашых уладаў", – гаворыць адзін з арганізатараў акцыі.
Праваабаронца зь Берасьця Васіль Ваўранюк зьвярнуўся да мясцовых уладаў з просьбай дазволіць пікет у падтрымку арыштаваных і тых, каго перасьледавалі ўлады пасьля падзеяў на Плошчы. Спадзяваньні на тое, што ўлады дазволяць пікет, невялікія, але сама салідарнасьць вельмі патрэбная, кажа праваабаронца:
"Мы часта чуем пра тое, што ствараюцца рухі і рознага кшталту камітэты па падтрымцы пацярпелых. Але самі пацярпелыя пра гэта практычна нічога ня ведаюць. Грамадзтва павінна адчуць салідарнасьць, павінна пабачыць гэта. На жаль, на сабе мала хто гэта адчувае".
На Берасьцейшчыне распачала працу праграма “Салідарнасьць”.
"Ужо працуе праграма падтрымкі студэнтаў, якіх выключылі з ВНУ за палітычную дзейнасьць. Яны будуць мець магчымасьць навучацца за мяжой. Разам з тым пашыраецца праграма дапамогі тым, хто з-за палітычнай дзейнасьці быў звольнены з працы", – расказаў Свабодзе адзін з каардынатараў Віктар Клімус.
На Берасьцейшчыне пасьля падзеяў на Плошчы 19 сьнежня адміністрацыйныя арышты, ператрусы і допыты, звальненьні з працы і выключэньні з ВНУ зазналі некалькі дзесяткаў чалавек.

Ствараюцца рухі і камітэты па падтрымцы пацярпелых. Але самі пацярпелыя пра гэта практычна нічога ня ведаюць