Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 лютага прапануюць абвясьціць Днём малітвы за палітвязьняў


"Мы прапануем абвясьціць дзень 19 лютага, калі спаўняецца два месяцы ад часу сумных сьнежаньскіх падзеяў, агульнабеларускім днём малітвы за палітычных вязьняў", — кажуць аўтары звароту.

У несвабоднай краіне цяжка разьлічваць на аб’ектыўны судовы разбор. Грамадзтва мае вельмі мала сродкаў для таго, каб паўплываць на гэтую сытуацыю, канстатуюць рэлігійныя дзеячы.

Зварот падпісалі:

  • Барыс Чарнаглаз, пастар эвангельскай царквы Ісуса Хрыста, г. Менск,
  • Сяргей Луканін, эвангельскі хрысьціянін, юрыст,
  • Дзіна Шаўцова, эвангельская хрысьціянка, юрыст,
  • Андрусь Кім, эвангельскі хрысьціянін, грамадзкі актывіст,
  • Віталь Рымашэўскі, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя",
  • Тацяна Севярынец, маці зьняволенага палітыка Паўла Севярынца,
  • Кастусь Шыталь, журналіст,
  • Ірына Губская, сябра стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", І
  • гар Бараноўскі, грэка-каталік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG