Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Пачобут застаецца на ўліку ў КДБ


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
Гарадзенская абласная пракуратура скончыла праверку скаргі журналіста Андрэя Пачобута на папярэджаньне за знаходжаньне на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня 2010 году, атрыманае ў КДБ. Аднак журналіст лічыць, што пракуратура пасьпяшалася прызнаць цалкам адпаведным заканадаўству гэтае папярэджаньне і пастаноўку яго на ўлік, бо няма яшчэ канчатковага рашэньня суду па яго адміністрацыйнай справе за 19 сьнежня.

Нагадаем, што журналісту выдалі на рукі пісьмовае папярэджаньне ад начальніка Гарадзенскай абласной управы КДБ І. Каржа. У паперы напісана, што Андрэй Пачобут з 5 студзеня стаіць «на прафіляктычным уліку» і што яму «абвешчана афіцыйнае папярэджаньне за ўдзел 19 сьнежня 2010 году ў несанкцыянаваным пратэстным мерапрыемстве ў г. Менску».

Пазьней Пачобута даставілі ў Менск у Кастрычніцкі раённы суд і пакаралі штрафам за знаходжаньне на плошчы. Памер штрафу — 1 мільён 750 тысяч рублёў. Аднак гэты прысуд не набыў правамоцнасьці, таму што не задаволіў Кастрычніцкую раённую пракуратуру сталіцы. Справу накіравалі на новы разгляд, дата якога пакуль невядомая. Пачобут аспрэчвае, што ўдзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі на плошчы 19 сьнежня, бо знаходзіўся там, каб выканаць рэдакцыйнае заданьне, зазначае ён. Андрэй Пачобут працуе на польскае выданьне «Gazeta Wyborcza».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG