Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Danone-Юнімілк" хоча працягваць супрацоўніцтва з уладамі Беларусі


Кампанія "Danone-Юнімілк", якую 3 лютага рэзка скрытыкаваў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, распаўсюдзіла афіцыйную заяву.

У ёй гаворыцца, што кампанія "Danone-Юнімілк" "паважае меркаваньне беларускіх уладаў і будзе працягваць супрацоўніцтва зь імі". Яна "зацікаўлена ў пабудове стасункаў зь беларускай малочнай прамысловасьцю, стварэньні новых сучасных вытворчасьцяў і разьвіцьці іх сыравінных баз".

Таксама адзначаецца, што "палітыка вядзеньня бізнэсу "Danone" ва ўсім сьвеце палягае ў тым, каб няўхільна дзейнічаць адпаведна зь міжнароднымі пагадненьнямі і нацыянальнымі заканадаўствамі".

Лукашэнка, выступаючы на нарадзе па пытаньнях разьвіцьця малочнай галіны, сказаў, што "Юнімілк" можа пазбавіцца права працаваць на беларускім рынку ў выпадку невыкананьня інвэстарам дасягнутых раней дамоўленасьцяў да канца першага квартала 2011 году.

Кіраўнік Беларусі заявіў аб недапушчальнасьці вывазу з краіны прадукцыі зь нізкай дабаўленай вартасьцю. Ён адзначыў, што супрацоўніцтва абмяжоўваецца толькі перапрацоўкай і экспартам пітнога малака, а гэта фактычна вываз сыравіны. Маўляў, кампанія абяцала стварыць сучасныя малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы і разьвіваць сваю сыравінную базу. "Аднак рэалізацыі гэтых абяцаньняў пакуль не відаць", — адзначыў Лукашэнка.

Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандар Якабсон паведаміў, што створаныя зь "Юнімілк" сумесныя прадпрыемствы — "Юнімілк-Пружаны" і "Юнімілк-Шклоў" — "займаюцца толькі разьлівам малака ў пакеты і рэалізацыяй яго пераважна на расейскі рынак".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG