У інтэрвію бэльгійскаму выданьню «EUobserver» адзін з дыпляматаў Эўразьвязу паведаміў, што пасьля ўвядзеньня нядаўніх візавых санкцый Беларусь трапіла ў прыкрую тройку лідэраў па колькасьці дзяржаўных асобаў, неўязных на Захад. Апярэджваюць Беларусь толькі М’янма і Зымбабвэ.
М’янма — бясспрэчны лідэр па колькасьці чыноўнікаў, супраць якіх ужытыя візавыя санкцыі: у «чорным сьпісе» больш за 400 прозьвішчаў. Ня маюць пропуску ў аб’яднаную Эўропу і блізу 200 зымбабвійскіх прадстаўнікоў улады.
Але ўсё бліжэй да іх падбіраюцца беларусы: калі дагэтуль візавыя санкцыі дзейнічалі сама больш у адносінах да чатырох дзясяткаў чалавек, то днямі гэтая колькасьць павялічылася ў чатыры разы — да 157.