Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст паехаў у міліцыю па гітару, а яго дапыталі


Актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» з Асіповічаў Ігара Сімбірова дапыталі ва ўправе папярэдніх расьсьледаваньняў менскай міліцыі. Туды ён паехаў з уласнай ініцыятывы, каб высьветліць, як вядуцца пошукі гітары, нэтбука і асабістай дакумэнтацыі.

Іх забралі 20 сьнежня невядомыя людзі з кватэры, якую актывіст здымаў у Менску. У гэты час «гаварыпраўдавец» сядзеў у жодзінскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Пасьля вызваленьня ён напісаў заяву ў міліцыю аб зьнікненьні рэчаў.

Пра намер наведаць міліцыю Ігар Сімбіроў паведаміў за тыдзень да прыезду.

Сімбіроў: «Мне сказалі, што пытаньне з маімі рэчамі вырашаецца. Пад’яжджайце. Я меркаваў, што сёньня хаця б гітару мне аддадуць. Яна дужа дарагая. Атрымалася, што замест гітары мяне дапытвалі дзьве з паловай гадзіны. Паўгадзіны гэтага часу я адмаўляўся падпісваць паперу аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва. Урэшце мне давялося яе падпісаць. Мяне дапытвалі як сьведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня. Новага я нічога не сказаў. Паведаміў ім, як мяне затрымлівалі, як я чатыры гадзіны бараніў офіс Някляева. На бальшыню пытаньняў я адмовіўся адказваць. Што да гітары, кампутара й дакумэнтаў, то мне сказалі, што яны ў КДБ. Праверка па іх яшчэ праводзіцца».

Ігар Сімбіроў быў сярод абаронцаў машыны з гукаўзмацняльнай апаратурай. Ён сьведка зьбіцьця Ўладзімера Някляева. Затрымалі яго амапаўцы ў офісе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» ў ноч з 19 на 20 сьнежня. У Жодзіне ён адседзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG