Дэйвід Крэймэр, выканаўчы дырэктар Freedom House, і Ёрг Форбрыг, экспэрт Нямецкага фонду Маршала ЗША, пішуць у сёньняшнім выданьні Financial Times, што Эўразьвяз, калі ён хоча займець уплыў на сытуацыю ў Беларусі, павінен увесьці эканамічныя санкцыі супраць Менску. Прапануем вашай увазе пераклад гэтага матэрыялу.
Пасьля ашуканскіх выбараў у сьнежні жорсткае здушэньне пратэстаў толькі павялічыла пакуты беларускай дэмакратычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і сродкаў масавай інфармацыі, якія знаходзяцца ў стане аблогі ў краіне. У адказ на гэта міністры Эўразьвязу меліся ў панядзелак ухваліць новую забарону на паездкі і замарожаньне актываў Аляксандра Лукашэнкі, дыктатара краіны, ды больш чым 150 ягоных паслугачоў. Гэты крок можна толькі вітаць, але ён не ідзе дастаткова далёка. Надышоў час ударыць спадара Лукашэнку ў балючае месца: яго эканоміку.
Эўразьвяз заслугоўвае павагі за гэты рашучы крок, які зьяўляецца радыкальным адыходам ад папярэдняй двухгадовай кампаніі "ўцягваньня" спадара Лукашэнкі. Гэтая палітыка не дала вынікаў і была заменена новымі абяцаньнямі павялічыць падтрымку дэмакратам у краіне. Але можна зрабіць яшчэ болей, каб ціскам схіліць рэжым да рэформаў і вызваленьня дзясяткаў палітычных зьняволеных, якіх трымае КДБ Беларусі. Вызваленьне двух вядомых вязьняў у мінулыя выходныя не пакідае сумненьняў, што рэжым адчувальны да такога ціску.
Каб дамагчыся гэтага вызваленьня і падштурхнуць да шырэйшых зьменаў, Захад павінен цяпер прыняць эканамічныя захады супраць Менску. Падмацаваны шчодрымі расейскімі субсыдыямі і штораз большымі бізнэсовымі сувязямі з Эўразьвязам, беларускі дыктатар быў у стане купіць палітычную паслухмянасьць свайго народу. Даходы дазваляюць яму таксама ўтрымліваць велізарны апарат бясьпекі.
Аднак матэрыяльнае становішча Лукашэнкі стала менш стабільным у апошні час, стварыўшы выдатную магчымасьць для аказаньня ціску. Расія пачала паступова адменьваць субсыдыі ў выглядзе танных нафты і газу, тым часам як некалі прасунутыя беларускія прадукты сталі неканкурэнтаздольнымі з прычыны адсутнасьці інвэстыцый і рэформаў у эканоміцы на працягу шматлікіх гадоў. Каб запоўніць дзіркі ў сваім бюджэце, Менск узяў крэдыты ў ашаламляльным маштабе, патроіўшы доўг краіны за апошнія тры гады. Шырока разрэклямаваная "беларуская мадэль" пачынае ўсё часьцей трашчаць па швах. Гэтыя слабыя пункты ЭЗ і ЗША павінны выкарыстаць.
Па-першае, ЭЗ павінен замарозіць актывы дзяржаўных – гэта значыць, Лукашэнкавых - беларускіх кампаній і іх даччыных прадпрыемстваў. ЗША даказалі тры гады таму, што такія захады спрацоўваюць, калі актывы нафтавай манаполіі "Белнафтахім" былі заблякаваныя, прымушаючы Лукашэнку вызваліць палітычных зьняволеных.
Па-другое, ЭЗ павінен перагледзець сваё спажываньне тавараў беларускага экспарту. Продаж, у асноўным у Эўропу, нафтахімічнай прадукцыі дае большасьць беларускіх даходаў. Дызэльнае паліва зь беларускіх НПЗ, аднак, складае ўсяго толькі 1 адсотак яго спажываньня ў Эўразьвязе. Спыненьне гандлю ім прынесла б невялікую шкоду Эўропе, але стала б сур’ёзным эканамічным ударам для спадара Лукашэнкі. Беларусь таксама неўзабаве будзе вымушана сплачваць пазыкі, тым часам як яе ўласныя рэзэрвы памяншаюцца, а крэдыты патрабуюць абслугоўваньня. Калі рэжым ня вызваліць больш зьняволеных, Эўразьвяз павінен перакрыць свае крэдытныя лініі для Беларусі. Міжнародныя фінансавыя інстытуты, такія як Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, Міжнародны валютны фонд і Сусьветны банк, павінны пайсьці сьледам.
Нарэшце, спадар Лукашэнка доўгі час багацеў ад цёмных зьдзелак са зброяй. Апошнім часам зьявіліся падазрэньні, што Беларусь прадала ракетныя комплексы Ірану, а зьнішчальнікі, пастаўленыя Беларусьсю і зь беларускімі пілётамі, бамбавалі францускую вайсковую базу ў Кот-д'Івуары падчас грамадзянскай вайны ў 2004 годзе. Далейшыя такія зьдзелкі са зброяй павінны быць заблякаваныя. Акрамя павышэньня бясьпекі, гэткі крок таксама падсушыць істотную крыніцу даходаў для рэжыму.
Некаторыя перасьцерагаюць, што прымаючы больш жорсткія захады, ЭЗ і ЗША выклічуць супраціў Расеі (якая разглядае Беларусь як частку сваёй шырэйшай сфэры інтарэсаў), а іншыя баяцца, што карныя захады штурхнуць спадара Лукашэнку ў абдымкі Масквы. Але гэтыя аргумэнты не павінны стрымліваць дзеяньняў. Расія глядзіць на Лукашэнку са скептыцызмам і наўрад ці захоча ўжыць нейкія захады ў адказ. Санкцыі ў мінулым былі ўведзеныя таму, каб адрэагаваць на тое, як спадар Лукашэнка абышоўся са сваім уласным народам, а не таму, што Менск і Масква былі ў добрых або дрэнных адносінах; гэты падыход не павінен зьмяніцца.
Карныя захады, якія мы прапануем, моцна падтрымліваюцца беларускімі дэмакратамі. Яны ведаюць, што настаў час, каб закруціць гайкі апошняму дыктатару Эўропы. У часе калі хваля свабоды рухаецца з Тунісу ў Эгіпет і далей, Эўропа павінна дапамагчы тым, хто шукае свабоду на яе мяжы – і супрацьстаяць пагрозе, якую Лукашэнка ўяўляе для свабоды і правоў чалавека ў Беларусі і за яе межамі.