Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры маладафронтаўца Алеся Кіркевіча. Забралі кампутар з маніторам, старыя газэты, улёткі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага, дыскі й іншыя носьбіты інфармацыі. Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі і доўжыўся больш за тры гадзіны. Пасьля ператрусу Алеся Кіркевіча забралі на допыт.
Гарадзенец Алесь Кіркевіч ужо адбываў у Менску 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 25 сьнежня, паведамляе mfront.net.
Гарадзенец Алесь Кіркевіч ужо адбываў у Менску 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 25 сьнежня, паведамляе mfront.net.