Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ХМАРНА...


...і марозна. Тэмпэратура: -19 – -7 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


A 15.00 у кнігарні "Логвінаў" на пр. Незалежнасці, 37А ва ўрачыстай атмасфэры пачнецца продаж новага рамана Артура Клінава "Шалом". Першы пакупнік рамана "Шалом" атрымае ў падарунак ад аўтара пляшку каньяку "Вэрсаль" з аўтографам і магчымасьць выпіць з ім на брудэршафт.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Бэрліне парлямэнт галасуе аб падаўжэньні на адзін год прабываньня нямецкага вайсковага кантынгенту ў Аўганістане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1889 нарадзіўся Язэп Мамонька, беларускі нацыянальны дзеяч. Мамонька быў адным з арганізатараў і дэлегатаў 1-га Ўсебеларускага зьезду ў Менску ў 1917, належаў да Прэзыдыі Рады БНР. Падчас 2-й Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне ў 1925 выступіў супраць роспуску ўраду БНР. Арыштаваны ў 1928 падчас прыезду ў СССР і засуджаны на 10 гадоў лягероў. У 1937 засуджаны "тройкай" НКУС на сьмерць і расстраляны.

У 1897 нарадзіўся расейскі пісьменьнік Валянцін Катаеў (пам. 1986).

У 1940 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Леанід Дайнека.

У 1943 нарадзіўся беларускі кінарэжысэр Міхаіл Пташук.

У 1996 памёр расейскі паэт Іосіф Бродзкі (нар. 1940), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1987.

У 2002, у веку 94 гадоў, памерла швэдзкая дзіцячая пісьменьніца Астрыд Ліндгрэн, аўтарка вядомых ва ўсім сьвеце кніжак пра дзяцей зь Бюлербю, Піпі Доўгую Панчоху, Карльсана-з-Даху ды Братоў Львінае Сэрца.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Тамаша Аквінскага (1225-1274), італьянскага каталіцкага філёзафа і тэоляга, аднаго з 33 доктараў Касьцёлу.

МІНУС 365:


Памёр пісьменьнік Джэром Дэйвід Сэлінджэр.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Чалавек мае свабодны выбар у межах свайго розуму".

Тамаш Аквінскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG