Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура гатовая падтрымаць ініцыятыву аб зьмене меры стрыманьня Ірыне Халіп


Генпракуратура ня мае ні пісьмовых, ні вусных заяў ад падазраваных, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ па абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня ў Менску, сьцьвярджае генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

"31 сьнежня наш супрацоўнік наведваў затрыманых, ня так даўно было яшчэ адно наведваньне. Мне было даложана па выніках, што падчас сустрэчы з асобамі, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ, ніхто зь іх скаргаў не заявіў, што няма сустрэчы з адвакатамі", — заявіў генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч у чацьвер на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

"З боку затрыманых не было выказана прэтэнзій, ні пісьмовых, ні вусных, не было і адмовы з боку праваахоўных органаў каму-небудзь з затрыманых у сустрэчах з абаронцамі", — дадаў ён, зрабіўшы выснову, што праваахоўныя органы не перашкаджаюць сустрэчам з адвакатамі.

Рыгор Васілевіч выказаўся за тое, каб права фігурантаў справы 19 сьнежня на канфідэнцыйныя сустрэчы з адвакатамі было забясьпечана. Супрацоўнік пракуратуры Андрэй Пусташыла, якія наведваў вязьняў СІЗА КДБ, заявіў, што скаргаў ад затрыманых не было. Васілевіч ня выключыў, што ўзьнікаюць некаторыя арганізацыйна-тэхнічныя пытаньні, і сказаў, што, магчыма, кіраўніцтву КДБ трэба зрабіць адпаведныя захады.

Васілевіч таксама заявіў, што Генпракуратура падтрымае ініцыятыву кіраўніка сьледчай групы аб зьмене меры стрыманьня Ірыне Халіп. "Калі кіраўнік сьледчай групы выступіць з ініцыятывай зьмяніць меру стрыманьня Ірыне Халіп, мы падтрымаем гэтую ініцыятыву". Васілевіч дадаў, што валодае інфармацыяй пра тое, што сын Ірыны Халіп Даніла знаходзіцца пад апекай бліжэйшых сваякоў.

На пытаньне, ці правярала пракуратура дзеяньні міліцыі падчас падзеяў 19 сьнежня, Васілевіч сказаў, што скаргаў на дзеяньні міліцыі не паступала, і, адпаведна, праверкі пракуратуры з гэтай нагоды не было.

Чаму праслухоўвалі прыватныя тэлефоны?
Чаму праслухоўвалі прыватныя тэлефоны?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:26 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG