"Пэдыкулёз, кароста ды іншыя падобнага кшталту захворваньні — норма для беларускіх сьледчых ізалятараў", перакананы колішні палітзьняволены, гарадзенскі прадпрымальнік і кіраўнік прававога Інтэрнэт-праекту Валеры Леванеўскі.
У сярэднім блохі і вошы маюць памеры адпаведна 2 і 1,8 мм. Ва ўмовах жа беларускіх СІЗА яны могуць разрастацца ўдвая і больш, адзначаючыся пры тым надзвычайнай жыцьцяздольнасьцю. Як сьведчаць адмыслоўцы-эпідэміёлягі, чым мацнейшая антысанітарыя, чым радзей мяняецца пасьцельная ды нацельная бялізна, чым менш яе мыюць і прасуюць, чым радзей мыецца, стрыжэцца і ўвогуле дбае пра гігіену сам чалавек, тым большыя маштабы набывае пэдыкулёз.
Паводле колішняга палітвязьня, віцебскага прадпрымальніка і вэтэрана міліцыі Сяргея Парсюкевіча, менскі СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага літаральна кішыць паразытамі. У перапоўненых, сырых, неправетраных і сьмярдзючых камэрах гэтага ізалятара яны любяць жыць у падушках. Самому Парсюкевічу змагацца з вошамі даводзілася двойчы, прычым, як ён кажа, "выключна пры дапамозе рук і добрага зроку — іншыя сродкі барацьбы з пэдыкулёзам на Валадарцы не прынятыя".
Паводле Валера Леванеўскага, які па абвінавачаньні ў абразе прэзыдэнта шэсьць месяцаў чакаў прысуду ў гарадзенскім СІЗА, у гэтых установах створаны сапраўдны рай для блох і вошай. Так, за ўсе паўгода ні ў яго, ні ў іншых падсьледных ані разу не ўзялі памыць тую адзіную зьмену адзеньня і нацельнай бялізны, у якіх яны трапілі ў камэру. Сам Леванеўскі мыў іх гэта пад кранам з халоднай вадой. Аднак далёка ня ўсе яго сукамэрнікі сачылі за гігіенай, як ён.
Леванеўскі: "Неаднойчы пры мне здаралася, што прыводзяць чалавека ў камэру новенькага, ад якога гэтыя "вашывыя блохі" проста скачуць у розныя бакі. Дык я заўсёды выклікаў міліцэйскае начальства і казаў: пакуль не адмыеце, у камэру не пушчу. У СІЗА прадугледжаная санітарная апрацоўка такіх людзей, але ж ніхто яе ня робіць.
Калі ўзяць тую ж бялізну ці матрацы, у іх замест ваты ці чаго — пілавіньне ці дошкі. Падушкі таксама напханыя невядома чым, там усярэдзіне гэтых вошай, кляшчоў — процьма. Як у нас казалі, там на гэтых матрацах ды падушках хто толькі не памёр. Яны такія брудныя, на іх нават жоўтыя плямы ад гнідаў. Выдаюць нейкія прасьціны, аднак яны настолькі абрэзаныя, памерам як наўлечкі. Нярэдка гэтыя прасьціны трэба перамываць пад кранам з халоднай вадой. Самая галоўная праблема, што няма незалежнага вонкавага мэдычнага кантролю. Толькі ўласны турэмны мэдычны пэрсанал. Аднак ён цалкам залежны ад турэмнага кіраўніцтва".
Пераказваю майму суразмоўцу гісторыю, якую напярэдадні распавялі "Свабодзе" жонкі палітвязьняў Дзьмітрыя Бандарэнкі — Вольга і Алеся Міхалевіча — Мілана. Ім раз за разам не дазваляюць перадаць на зьмену бруднай нацельнай і пасьцельнай бялізны мужоў чыстыя камплекты.
Міхалевіч: "Зараз усе ходзім з гэтымі прасьцінамі туды-сюды. Іх павінны прымаць па панядзелках, серадах і пятніцах, але не прымаюць. Паводле распарадку СІЗА, вязьні маюць права толькі на дзьве прасьціны і наўлечку. Для зьмены бялізны вязень павінен напісаць адпаведную заяву. Але вось ужо амаль месяц заяваў няма, бо няма сувязі нават праз адвакатаў. Так што нічога ад іх не вяртаюць. І, адпаведна, не прымаюць".
Як кажа Валер Леванеўскі, спасылаючыся на вядомыя яму ацэнкі, "у СІЗА КДБ у сэнсе санітарыі крыху лепш за астатнія ізалятары, бо там "усё ж у цэлым больш культурныя людзі сядзяць, але тое, што вязьням не перадаюць бялізну — гэта парушэньне". Леванеўскі раіць блізкім палітзьняволеных пісаць скаргі наконт бялізны ў пракуратуру ды кіраўніку СІЗА і паралельна агучваць гэта ўсё праз СМІ.
Леванеўскі: "І як найболей трэба пісаць такіх скаргаў, што забаранілі перадаць тое і тое. Тады пракуратура ды СІЗА павінны будуць даваць аргумэнтаваныя адказы, чаму не дазволілі ўсяго гэтага перадаваць. Увогуле, чым болей скаргаў з волі, тым лягчэй сядзець чалавеку там. Бо адтуль напісаць скаргу немагчыма. Я вось гляджу паведамленьні пра апошнюю заяву пракуратуры, згодна зь якой зьняволеныя ня маюць прэтэнзіяў наконт умоваў утрыманьня. Усё гэта лухта. У свой час паведамлялі, што да мяне прыходзілі пракуроры з праверкай, аднак я іх ніколі ня бачыў. Хай жонкі абавязкова пішуць скаргі наконт бялізны. Трэба іх як мага болей загружаць заявамі. Турэмшчыкі карыстаюцца тым, што непалітычныя зэкі пра ўсё гэта маўчаць".
Заўтра, у нашай наступнай перадачы, Валеры Леванеўскі раскажа пра мэдычнае абслугоўваньне ў СІЗА.
Пэдыкулёз як норма для беларускіх СІЗА

У гарадзенскім СІЗА вашывыя блохі любілі скакаць у розныя бакі

Пракуратуру абавязкова трэба загружаць скаргамі на несвоечасовую зьмену бялізны