Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мошас: Масква паспрабуе менавіта цяпер даціснуць Лукашэнку


Чаму Эўразьвяз можа адмовіцца ад эканамічнай ізаляцыі Беларусі, у які момант Расея будзе “даціскаць” Лукашэнку і як Эўропе выратаваць свой твар? Пра гэта “Завтра твоей страны”
распавёў палітоляг, кіраўнік праграмы “Расея – ЭЗ” Фінскага інстытуту міжнародных адносінаў Аркадзь Мошас.



Карэспандэнт: Галоўнае пытаньне апошніх дзён: ці ўвядзе Эўропа эканамічныя санкцыі да Беларусі?

Мошас: Мне цяжка адказваць на гэтае пытаньне, але я б не сьпяшаўся са станоўчым адказам. ЭЗ наагул з цяжкасьцю і неахвотна ідзе на эканамічныя санкцыі. Яны, як правіла, не прыносяць належнага эфэкту, наносяць шкоду краінам, якія мяжуюць з Беларусьсю, частка зь якіх цяпер не ў такой эканамічнай сытуацыі, каб дазволіць сабе страты ад гандлю, хай нават невялікія. У ЭЗ таксама будуць прымаць пад увагу зацікаўленасьць у той патэнцыйнай схеме новай транспарціроўкі энэрганосьбітаў, у якой Беларусь можа гуляць цэнтральную ролю.
Вось чаму я не ўпэўнены, што ЭЗ пойдзе на эканамічныя санкцыі. І рабіцца гэта ўсё будзе пад знаёмым лёзунгам, што, ізалюючы рэжым, нельга ізаляваць краіну.

Карэспандэнт: Гэта значыць прагматызм у выніку пераможа?

Мошас: Думаю, што так. Але я не назваў бы гэта прагматызмам. Хутчэй, гэта вопыт папярэдніх спробаў ЭЗ па ўвядзеньні якіх-небудзь эканамічных санкцый. Як вядома, такія крокі, як правіла, не працуюць.

Карэспандэнт: На ўсходнім фронце ў Беларусі таксама цяпер неспакойна: нафта практычна не паступае, насьпявае новы канфлікт. Але ці будзе гэта неяк стымуляваць беларускі рэжым на саступкі ЭЗ?

Мошас: Дык спадар Лукашэнка ніколі і не адхрышчваўся ад жаданьня наладжваць адносіны з ЭЗ! Але на сваіх умовах. На ўмовах прызнаньня яго поўнаўладным кіраўніком Беларусі. Цалкам зразумела, што любое расейска-беларускае перамір'е часовае. Проста ў гэты раз яно апынулася яшчэ карацейшым, чым думалася. Людзі, якія робяць беларускую палітыку ў Маскве, зыходзяць з таго, што беларуска-эўрапэейскія адносіны пагоршыліся, таму калі даціскаць рэжым, то гэта трэба рабіць менавіта зараз.

юдзі, якія робяць беларускую палітыку ў Маскве, зыходзяць з таго, што беларуска-эўрапэейскія адносіны пагоршыліся, таму калі даціскаць рэжым, то гэта трэба рабіць менавіта зараз
Беларускія ўлады зацікаўленыя ў захаваньні эканамічных каналаў ўзаемадзеяньня і не могуць сабе дазволіць ігнараваць прапановы іншых магчымасьцяў узаемадзеяньня з-за складанасьцяў эканамічнай сытуацыі. Яны са свайго боку будуць рабіць многае. І я не выключаю, што месяца праз 2-3 сытуацыя вернецца амаль да статус-кво.

Карэспандэнт: І што для гэтага трэба?

Мошас
: Толькі адна рэч – вызваленьне палітвязьняў без усялякіх умоў. Больш для гэтага нічога не трэба.

Карэспандэнт:
А ці будзе ЭЗ дамагацца поўнага выкананьня гэтага патрабаваньня або жа задаволіцца дробнымі саступкамі з боку беларускіх уладаў?

Мошас:
Я думаю, што ЭЗ будзе дамагацца вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных. Ён дамагаўся гэтага ў мінулы раз у 2006 годзе, што было пэрсаніфікавана ў постаці Аляксандра Казуліна. І гэтыя патрабаваньні застануцца прынцыповымі. У тым сэнсе, што пра іх не забудуцца.

Карэспандэнт: Але якімі спосабамі ЭЗ зьбіраецца гэта рабіць, калі не эканамічнымі санкцыямі?

Мошас
: Уласна інтрыга і палягае ў тым, ці будзе ЭЗ настойваць на вызваленьні палітвязьняў і вяртаньні да сытуацыі да 19 сьнежня як ўмове любога ўзаемадзеяньня з рэжымам, альбо ён будзе весьці перамовы аб вызваленьні палітвязьняў, абяцаючы за гэта нейкія пернікі і спалучаючы бізун і пернік . Адказу на гэтае пытаньне ў мяне пакуль няма. Але, думаю, з пункту гледжаньня захаваньня твару сваёй зьнешняй палітыкі ЭЗ выгодней будзе праявіць цьвёрдасьць, па меншай меры, на працягу некалькіх бліжэйшых месяцаў і настойваць на вызваленьні палітвязьняў у якасьці ўмоваў для вяртаньня за стол перамоваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG