22 студзеня ў Беларусь прыбывае намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Томас Меліа. Мэта візыту — атрымаць з першых рук інфармацыю аб сытуацыі ў Беларусі пасьля сілавых дзеяньняў, якія адбыліся следам за падзеямі 19 сьнежня.
Пра гэта паведамілі БелаПАН у амбасадзе ЗША.
Візіт, які будзе доўжыцца да 25 студзеня, таксама закліканы прадэманстраваць салідарнасць ЗША зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнта мае намер заклікаць да неадкладнага вызваленьня ўсіх арыштаваных, адзначылі ў амбасадзе.
Томас Меліа плянуе сустрэцца з сем'ямі затрыманых, прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі, НДА, Міністэрства замежных спраў Беларусі і місій краін Эўразьвязу.
Сустрэча ў МЗС павінна адбыцца сёньня, паведаміў напярэдадні прэс-сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных. Чакаецца, што перамовы зь Меліа правядуць кіраўнікі ўпраўленьня Амэрыкі і ўпраўленьня гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС. Сустрэча адбудзецца па просьбе амэрыканскага боку, адзначыў Савіных.
Злучаныя Штаты падтрымалі рэзалюцыю Эўрапарлямэнта аб неадкладным увядзеньні санкцый у дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі ў сувязі зь яго рэакцыяй на выступленьні апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Як паведаміў 20 студзеня ў Вашынгтоне афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Філіп Кроўлі, са свайго боку ЗША гатовы прыняць дадатковыя меры па аднаўленьні санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, якія раней былі зьнятыя. Па гэтым пытаньні праводзяцца "дбайныя кансультацыі" з партнэрамі па ЭЗ, сказаў Кроўлі.
Пасол ЗША пры АБСЭ Іэн Кельлі, выступаючы 20 студзеня ў Вене на пасяджэньні сталай рады арганізацыі, заявіў, што Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць аднаўленьня санкцый адносна Беларусі, калі бліжэйшымі днямі становішча не зьменіцца.
Афіцыйнаму Менску, адзначыў Кельлі, варта даць сыгнал: "калі не будуць адмененыя крокі, зробленыя пасьля 19 сьнежня, асабліва ў дачыненьні да арыштаваных, то будуць мець месца наступствы ў дачыненьні да беларускага кіраўніцтва".