Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэктар БДУ паабяцаў не адлічаць студэнтаў, якія былі на Плошчы


Студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ня будуць адлічваць за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 19 сьнежня ў Менску, але яны будуць пакараныя за парушэньне правілаў унутранага распарадку ВНУ.

Пра гэта паведаміў рэктар БДУ Сяргей Абламейка ў сваім відэаблогу на афіцыйным сайце ВНУ.

"На жаль, на плошчы апынуліся некаторыя студэнты БДУ, і мы цяпер праводзім аналіз, чаму і як яны там апынуліся", — заявіў Абламейка.

Рэктар паведаміў, што гэтыя студэнты парушылі правілы ўнутранага распарадку БДУ, згодна зь якімі яны "абавязаныя не ўчыняць дзеяньняў, за якія прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасьць, а таксама наведваць заняткі ў вызначаныя тэрміны і выконваць патрабаваньні, прадугледжаныя праграмамі і плянамі".

Цяпер факультэты сабралі тлумачальныя ва ўдзельнікаў мітынгу і рыхтуюць іх да падачы ў рэктарат, піша БелаПАН.

Што да пакараньня, то "гэта будуць вымовы ці заўвагі", паабяцаў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG