Старшыню бабруйскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева выклікаюць да начальніка гарадзкой міліцыі. Актывіст адмаўляецца ісьці й не выключае, што заўтра яго даставяць у міліцыю сілай.
Бузінаеў: «Спачатку патэлефанавалі й сказалі, каб я прыйшоў. Я сказаў — бяз позвы не пайду. Потым нарад міліцыі прынёс позву. У ёй напісана, што чакаюць мяне як сьведку, але па якой справе ні слова. Міліцыянтам я сказаў, што не пайду. Яны пачалі тэлефанаваць у гарадзкое ўпраўленьне міліцыі. Дзяжурны паведаміў, што начальнік управы загадаў даставіць Бузінаева заўтра раніцай на допыт. На позьве я напісаў, што не зьяўлюся, пакуль ня будзе названая прычына. Не выключаю, што заўтра да мяне прыедзе нарад і даставіць у міліцыю супраць маёй волі. Такое ўжо было».
Віктара Бузінаева двойчы дапытвалі ў КДБ. Тэлефанавалі яму і зь Менску. Патрабавалі, каб ён прыехаў туды на допыт, бо ягоны тэлефон быў выяўлены непадалёк ад плошчы Незалежнасьці падчас акцыі пратэсту 19 сьнежня. Актывіст адмовіўся ехаць. Ён дапускае, што дапытаць у бабруйскай міліцыі яго хочуць з-за тэлефона пра падзеі на Плошчы.