Спадарыня Сагідуліна ў час выбарчай кампаніі была даверанай асобай Уладзімера Някляева і каардынавала працу выбарчага штабу ў Віцебскай вобласьці.
Яна распавяла, што на допыт яе выклікалі праз тэлефон, але перад пачаткам допыту, ужо ў будынку КДБ, уручылі афіцыйную позву. Актывістку папярэдзілі, што гаворка пойдзе пра падзеі 19 сьнежня ў Менску, але ж Лідзія Сагідуліна там не была.
Іншых падрабязнасьцяў гутаркі са сьледчым актывістка не паведамляе, бо ў яе ўзялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва. Яна мяркуе, што ёй задавалі прыкладна тыя самыя пытаньні, што і іншым актывістам — нават тым, якія ў Менск на акцыю пратэсту ня езьдзілі.
Гэта быў ужо ня першы допыт Лідзіі Сагідулінай у віцебскім КДБ. Некалькі месяцаў таму, у траўні мінулага году, яе дапытвалі пра дзейнасьць кампаніі «Гавары праўду» — пасьля масавых ператрусаў у актывістаў гэтай кампаніі па ўсёй краіне.