Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мёртваму Віталю Тарасу "адкаталі пальчыкі"


Віталь Тарас
Віталь Тарас
Уначы 18 студзеня ня стала журналіста Віталя Тараса. Пасьля цяжкай анкалягічнай хваробы ён пайшоў з жыцьця дома ў прысутнасьці родных. Як звычайна ў такіх выпадках, факт сьмерці павінны засьведчыць ня толькі мэдыкі, але і міліцыянты.

Але апошнія, склаўшы адпаведную паперу пра негвалтоўны сыход чалавека ў іншасьвет, правялі яшчэ адну працэдуру. Распавядае жонка Віталя Тараса Алена:

"Малодшы лейтэнант, які прыйшоў напісаць акт, што тут няма крыміналу, потым стаў выразаць нейкія паперкі, і ў яго нейкая плястыковачка была кругленькая. Мы з сынам Антонам глядзелі і не разумелі, што ён такое робіць. А потым, калі ён стаў катаць па руках пудру ці мазюку нейкую, то мы зразумелі, што ён робіць, і пачалі выказваць пратэст. На што міліцыянт сказаў, што не хацеў, маўляў, Віталь па-добраму, то цяпер выйшаў закон, і мы абавязкова гэта робім. Улетку Віталь сапраўды адмовіўся зрабіць адбіткі пальцаў, і міліцыянт пра гэта ведаў і сказаў, што ён мог адмаўляцца, а вы — не. На нашае пярэчаньне, што мёртвы ж ён ужо нічога ня зробіць, ён адказаў пытаньнем: а раптам недзе ёсьць нераскрытае забойства?"

Як патлумачыў прадстаўнік БАЖ юрыст Андрэй Бастунец, "згодна з законам "Аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі" (арт. 7) абавязковай дактыляскапіі "обязательной государственной дактилоскопической регистрации подлежат неопознанные трупы".
Дзеяньні міліцыянта трэба абскарджваць і патрабаваць прыцягненьня яго да адказнасьці. І кампэнсацыі маральнай шкоды. Бо гэта - ня толькі жудасны непрафесіяналізм і зьнявага да закону (да гэтага мы апошнім часам прызвычаіліся), але і, што галоўнае, зьнявага да памерлага і ягоных сваякоў. Шчырыя спачуванні родным у сувязі са смерцю спадара Віталя. Які чорны месяц..."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG