Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча выказала пратэст з нагоды публікацыі ў «СБ»


Віктар Гайсёнак
Віктар Гайсёнак
Як паведамляе міністэрства замежных спраў Польшчы, амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак 14 студзеня быў выкліканы ў Міністэрства замежных справаў Польшчы з нагоды публікацыі артыкулу «За кулісамі адной змовы» ў газэце Адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия».

Польшча выказала пратэст супраць «абсурдных абвінавачваньняў, паводле якіх Польшча і Нямеччына нібыта арганізоўвалі змову супраць Беларусі».

У публікацыі «СБ» сьцьвярджаецца, што «няма ніякіх сумневаў, што да падзеяў 19 сьнежня прыклалі руку перш за ўсё спэцслужбы Польшчы і Нямеччыны, якія сплянавалі і арганізацыйна аформілі ГК ГП (грамадзянская кампанія „Гавары праўду!“, якую ўзначальваў экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў), якая па задуме павінна была стаць „новай апазыцыйнай сілай“, здольнай зьмяніць уладу ў краіне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG