Сёньня ў Літве адзначылі Дзень абаронцаў свабоды. 20 гадоў таму, пасьля прыняцьця парлямэнтам Літвы Дэклярацыі пра дзяржаўную незалежнасьць, кіраўніцтва СССР вырашыла ўтрымаць гэту савецкую рэспубліку пры дапамозе сілы.
Уначы з 12 на 13 студзеня савецкія вайскоўцы захапілі парлямэнт, тэлевежу, будынкі радыё і тэлевізіі, Дом друку. Тысячы людзей бяззбройнымі выйшлі супраць савецкіх танкаў, і незалежнасьць Літвы была абароненая менавіта 13 студзеня 1991 году. Сёньня ў Вільні ў парлямэнце Літавы адбылося ўрачыстае пасяджэньне, прысьвечанае 20-й гадавіне падзеяў 13 студзеня 1991 году.
У сваім выступе прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сказала, што 20 гадоў таму людзі з усёй Літвы сабраліся, каб абараніць парлямэнт, і менавіта тады ўсьвядомілі, што толькі свабода можа захаваць Літву.
Першы сьпікер парлямэнту пасьля аднаўленьня незалежнасьці Літвы Вітаўтас Ландсбергіс прыгадаў, што ў тыя дні нелітоўцы сталі побач зь літоўцамі. Сярод іншага ён прыгадаў і пра падтрымку з боку беларускіх дэмакратычных сілаў. Паводле Ландсбергіса, калі б Літва ў тыя дні скарылася, дык Савецкі Саюз мог бы захавацца, і мапа Эўропы выглядала б цяпер інакш.
Амэрыканскі сэнатар Рычард Дурбін, які ў 1991 годзе быў у Вільні, у сваім сёньняшнім выступе падкрэсьліў, што цяпер вельмі важна захаваць тую дэмакратычную салідарнасьць, якая была 20 гадоў назад.
Таксама выступілі блізкія і родныя тых, хто быў забіты 13-га студзеня. Адбылася цырымонія ўскладаньня вянкоў і кветак на магілы ахвяраў тых падзеяў. Пазьней па цэнтры Вільні пранесьлі 200-мэтровы літоўскі сьцяг.
Урачыстасьці працягнуцца і ў наступныя дні, як у Вільні, гэтак і па ўсёй Літве.