Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў перакваліфікоўваюць у «сьведак масавых беспарадкаў»


Беларускіх журналістаў спрабуюць зрабіць сьведкамі, а то нават і «ўдзельнікамі масавых беспарадкаў» у Менску.

Пасьля сёньняшняга допыту ў Камітэце дзяржбясьпекі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна і намесьніца галоўнага рэдактара газэты «Народная воля» Марына Коктыш праходзяць ужо… сьведкамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19–20 сьнежня 2010 году.

Допыт Марыны Коктыш доўжыўся з 12.00 да 14.30, Жанны Літвіной — з 14.45 да 16.50. З абедзьвюх журналістак узялі падпіску аб неразгалошваньні.

Нагадаем, што 12 студзеня на допыт у КДБ хадзіў намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец, якога таксама дапытвалі як сьведку па той жа справе на працягу 3 гадзін.

14 студзеня на размову выклікаюць яшчэ адну намесьніцу старшыні арганізацыі — Аліну Суравец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG