Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобуту далі штраф 1 750 000 рублёў


Такі прысуд быў агучаны журналісту ў судзе Кастрычніцкага раёна Менску.

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут атрымаў 1 750 000 рублёў штрафу "за удзел у несанкцыянаваным мітынгу" 19 сьнежня. Пачуўшы прысуд, журналіст гучна прамовіў: «Хай жыве наш савецкі суд — самы гуманны суд у сьвеце!» «Свае камэнтарыі трымайце пры сабе», — зрэагавала судзьдзя, -- паведамляе Наша Ніва.

Пачобут сёньня выправіцца дамоў у Горадню. Прысуд ён зьбіраецца абскарджваць.

Пасьля ператрусу ўчора ўвечары ў яго кватэры ў Горадні журналіста “Gazety Wyborczej” даставілі ў абласную ўправу КДБ, а затым — уначы — у Менск у Кастрычніцкае РУУС.

19 сьнежня журналіста затрымалі на плошчы ў Менску, ноч ён правёў ў аўтазаку, а пазьней яго выпусьцілі ў будынку суду. Андрэй сказаў тады, што яго вызвалілі дзякуючы рэдакцыі яго газэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG