Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяне Севярынец у КДБ вярнулі пашпарт


Тацяна Севярынец
Тацяна Севярынец
Апазыцыянэрку прасілі ануляваць скаргу на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў менскага КДБ, якія 12 студзеня забралі ў яе дакумэнт і перашкодзілі ад'езду ў Варшаву, дзе яна мелася выступіць на пасяджэньні Сойму. Тая адмовілася.

Тацяна Севярынец распавяла, што напачатку пашпарт не аддавалі, заявіўшы, што супрацоўнік, які ўчора суправаджаў яе ў КДБ, назваўшыся псыхолягам, сёньня "на выезьдзе". Але як толькі яна пачала складаць скаргу на яго незаконныя дзеяньні, пашпарт адшукалі і вярнулі.

Цяпер яна складае скаргу ў Генэральную пракуратуру на дзеяньні ўсіх супрацоўнікаў КДБ, датычных да інцыдэнту 12 студзеня. У скарзе яна адзначае, што двое невядомых, якія так і не назвалі сваіх імёнаў і пасадаў, затрымалі яе за гадзіну да адыходу цягніка "Менск — Варшава" і завезьлі на допыт да сьледчага Івана Санько.

Спадарыні Севярынец давялося адказваць на пытаньні пра падзеі 19 сьнежня, і з будынка КДБ яна выйшла толькі ў 22.45. Да таго ж на выхадзе ёй так і не вярнулі пашпарт, забраны адным з супрацоўнікаў. У выніку яна ня трапіла ў Варшаву і нават не змагла здаць квіток на цягнік, каб хоць бы вярнуць за яго грошы. Наступным крокам, паводле Тацяны Севярынец, будзе зварот у суд, каб вінаватых пакаралі за парушэньне яе законных правоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG