Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін вязень «амэрыканкі» — Алесь Малчанаў


7 студзеня стала вядома, што барысаўскі актывіст Аляксандр Малчанаў утрымліваецца ў СІЗА КДБ і дапытваецца ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.

Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна». 6 студзеня ў кватэры актывіста ў Барысаве супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, пасьля чаго забралі Аляксандра ў кайданках для далейшых сьледчых дзеяньняў у Менск.

Акрамя крымінальнай справы аб масавых беспарадках, Аляксандр можа праходзіць (паводле пяпярэдніх звестак) па справе аб зьнявазе дзяржаўных сымбаляў (арт. 370 КК) у сувязі з тым, што ў Барысаве невядомымі быў зьняты дзяржаўны сцяг на адным з адміністрацыйных будынкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG