Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, раніцай сьнегапад, тэмпэратура – -5 – -7 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, прэсавая канфэрэнцыя пасольства Вугоршчыны ў сувязі з пачаткам старшыняваньня гэтай краіны ў Эўразьвязе

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Спэцыяльны пасланьнік ЗША па Паўночнай Карэі Стывэн Босварт пачынае візыт у Паўднёвую Карэю, Кітай і Японію

Міністар абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў наведвае Курыльскую выспу Ітуруп

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1919: У Мюнхэне заснавана Нямецкая рабочая партыя, якая праз год была ператвораная ў Нацыянал-сацыялістычную рабочую партыю Нямеччыны

1984: У Менску заснаваны музэй "Дом Ваньковічаў"

1993: Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Чэхіяй

Нарадзіліся:

1104: Эўфрасіньня Полацкая, княжна полацкая, асьветніца, прылічаная да сьвятых (пам. 23.5.1173)

1876: Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасьляваеннай Германіі (пам. 19.4.1967)

1932: Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік

1938: Аляксандр Вайтовіч, беларускі акадэмік, фізык і палітык

Ёсьць нагода:


Сэрбія, Чарнагорыя – Туцындан, рэлігійнае сьвята

МІНУС 365:


Дырэктарка Дому польскага стала “падазраванай”


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Адмоўныя прыклады іншых нацыянальных культур я імкнуся прыводзіць толькі ў крайніх выпадках, паколькі чужое глупства не памяншае сваё.

Умбэрта Эка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG