Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Канцавенка, давераная асоба Статкевіча, папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне


Віктар Канцавенка і Мікола Статкевіч паляць свае пасьведчаньні кандыдатаў у дэпутаты, верасень 2008-га.
Віктар Канцавенка і Мікола Статкевіч паляць свае пасьведчаньні кандыдатаў у дэпутаты, верасень 2008-га.
Жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча, папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне. Пра гэта Канцавенка паведаміў БелаПАН па тэлефоне.

«Цяпер я знаходжуся ва Ўкраіне і папрасіў тут палітычнага прытулку ў сувязі з рэпрэсіямі ў Беларусі і пагрозай маёй свабодзе і жыцьцю. Калі б я застаўся дома, упэўнены, мяне б пасадзілі ў турму па надуманым абвінавачаньні і з мэтай выбіць паказаньні на Мікалая Статкевіча», — растлумачыў сваё рашэньне Канцавенка. На прэзыдэнцкіх выбарах ён быў каардынатарам штабу Статкевіча па Гомельскай вобласьці.

Паводле слоў актывіста, пасьля падзей 19 сьнежня ў Мінску за ім сачылі. «Калі мяне не было дома, да жонкі прыходзілі невядомыя, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ, і правялі агляд дому, пыталіся, дзе я. Сачылі і за мной, але мне ўдалося ўцячы. Я ехаў на дызэль-цягніку і выйшаў на некалькі прыпынкаў раней, не даяжджаючы да Жлобіна. Потым са Жлобіна паехаў на машыне ў Бранск, адтуль пераехаў у Чарнігаў, і там мне таварыства абароны правоў чалавека дапамагло прыехаць у Кіеў і падаць дакумэнты на атрыманьне статусу уцекача», — пракамэнтаваў Канцавенка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG