Намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін даслаў ліст кіраўніку офіса АБСЭ ў Менску Бэнэдыкту Галеру.
У сваім звароце намесьнік старшыні АГП просіць амбасадара наведаць грамадзян, затрыманых пасьля падзей 19 сьнежня і зьмешчаных у сьледчы ізалятар КДБ.
"Нас вельмі хвалюе стан здароўя У. Някляева, А. Саньнікава, зьбітых пры затрыманьні, а таксама кіраўніка нашай партыі А. Лябедзькі, які абвясьціў галадоўку пратэсту з моманту затрыманьня", — гаворыцца ў лісьце. — "Сябраў нашай партыі хвалююць іх лёсы, турбуе факт, што да Някляева з моманту затрыманьня 19 сьнежня 2010 году на працягу васьмі дзён ня быў дапушчаны адвакат".