Сяргей Мудрачэнка паведаміў, што 27 сьнежня яго выклікалі ў КДБ у якасьці фінансавага прадстаўніка кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. 28 сьнежня яго зноў выклікаюць на допыт.
«Сёньня яны бралі ў мяне тлумачэньні, якія былі мае функцыі, што я рабіў 19 сьнежня і гэтак далей. Як толькі мы разьвіталіся, мне патэлефанаваў ужо другі сьледчы і выклікаў мяне на размову заўтра а 10 гадзіне. Я мяркую, што гэта ў іх такая тактыка ціску на актывістаў, бо яны задавалі шмат пытаньняў, якія ня маюць дачыненьня прынамсі да крымінальнай справы».
27 сьнежня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры ў Менску ў старэйшай сястры арыштаванага кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Алены. Дзьверы адчыніў яе 16-гадовы сын, які быў адзін дома. Гаспадыні супрацоўнікі патэлефанавалі, папрасілі пакінуць усе справы і прыехаць дахаты. Каля дзьвюх гадзінаў яны чакалі Алену на кухні. Ператрус хутка скончыўся, супрацоўнікі нічога не знайшлі. 25 сьнежня прайшлі ператрусы ў кватэрах, якія належаць самому палітыку.
Алена Міхалевіч паведаміла, што ёй сказалі 28 сьнежня прыйсьці на допыт у КДБ, аднак яна адказала, што будзе чакаць позву.
Таксама 27 сьнежня на допыт у КДБ быў выкліканы моладзевы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Сьцепаненка.
Паводле актывіста, размова прайшла ў прысутнасьці адваката, была досыць вытрыманай і тычылася пераважна «масавых беспарадкаў». У яго пыталіся пра перадвыбарчую кампанію, працу офіса, а таксама пра зьняволеных лідэраў АГП.