З гледзішча менскага псыхіятра-клініцыста спадара Ігара беларуская турэмная сыстэма — гэта поўны трыюмф самых нізкіх комплексаў чыноўнікаў, ад першай дзяржаўнай асобы да апошняга назіральніка. Гэта таксама іх непахіснае жаданьне зрабіць усіх вязьняў, асабліва "палітычных", падобнымі да сябе, даць чалавеку зразумець, што ён зусім не чалавек, а гной.
Да спадара Ігара як да дасьведчанага адмыслоўца-псыхатэрапэўта зьвяртаецца нямала людзей, якія пасьля адбыцьця турэмнага пакараньня пакутуюць на розныя псыхічныя захворваньні.
Паводле лекара, у нейкім сэнсе псыхічная хвароба ў няволі — рэч нармальная. Дакладней, гэта нармальная рэакцыя на ненармальныя ўмовы, выкліканыя надзвычайным прыніжэньнем чалавека. Зьнявага асобы, сьведчыць псыхатэрапэўт, пачынаецца зь першых агрэсіўных воклікаў ("пысай у зямлю!", "тварам да сьцяны") падчас затрыманьня і мэтадычна працягваецца падчас утрыманьня ў турэмных камэрах. Увесь гэты час віна чалавека застаецца недаказанай. Калі на Захадзе падазраванаму ў злачынствепадсьледнаму надзяюць на руку электронны бранзалет, у Беларусі яго кідаюць у нечалавечыя ўмовы вязьніцы, каб зламаць псыхіку.
Адмысловец у галіне псыхіятрыі не падзяляе думкі, што ў дачыненьні да падазраваных у Беларусі выкарыстоўваюць так званае НЛП, нэўралінгвістычнае праграмаваньне, калі з дапамогай складаных моўных прыёмаў удаецца пранікнуць у падсьвядомасьць чалавека і мадэляваць яго далейшыя паводзіны. Прафэсійны ўзровень беларускіх карнікаў, як правіла, досыць прымітыўны. Навошта цяперашняй карнай сыстэме інвэставаць у НЛП, калі шмат чаго можна дасягнуць звыклымі і таннымі сродкамі?
Пра мэтанакіраванае выкарыстаньне такіх сродкаў у дачыненьні да так званых ворагаў беларускага рэжыму распавядаў у размове са "Свабодай" амэрыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр, які правёў 15 месяцаў у беларускай вязьніцы, спачатку ў СІЗА КДБ, а потым у калёніі агульнага рэжыму. У дачыненьні да Зэльцэра не выкарыстоўвалі ані псыхатропных рэчываў, ані НЛП. Як сьведчыць ён сам, падчас допытаў у кабінэтах КДБ з партрэтамі Дзяржынскага яго проста зьбівалі і зьдзекаваліся зь яго, адмаўляючы ў жыцьцёва неабходных мэдыкамэнтах і чынячы псыхалягічны ціск. Паводле амэрыканскага юрыста, "з пункту гледжаньня амэрыканскіх законаў, крымінальнага перасьледу заслугоўваюць самі прадстаўнікі беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы і абсалютна не заслугоўваюць многія беларускія зьняволеныя".
Нягледзячы на ўвесь недапушчальны псыхалягічны ціск, які зазнае вязень у беларускай турме, чым багацейшы ён духоўна, тым цяжэй яго там зьнішчыць.
"Зразумела, ніхто ў штодзённым жыцьці не рыхтуецца да турмы, але ў цяперашніх умовах я б не параіў ісьці ў апазыцыйную палітыку, а тым больш у апазыцыйныя лідэры тым, хто мае надзвычай тонкую псыхічную арганізацыю", — кажа лекар. — "Псыхічныя выпрабаваньні здатны вынесьці найперш адэкватны чалавек. Самадастатковы і здольны крытычна аналізаваць".
Пералом настае з разуменьня адной усходняй мудрасьці: адрозьнівайце тое, што можа быць зьменена, ад таго, што зьменена быць ня можа. І дзейнічайце адпаведна гэтаму — праявіце пакору ў адных пытаньнях (напрыклад, умовы ў камэры) і настойлівасьць у іншых (адмаўленьне беспадстаўных абвінавачваньняў).
Колішнія зьняволеныя распавядалі лекару, што іхнія папярэднікі пакідалі пасьля сябе нямала карысных рэчаў, якія могуць дапамагчы вязьням элемэнтарна не звар’яцець. Напрыклад, намаляваныя на сьценах ці на столі шахматныя дошкі. Чалавек мусіць штодня даваць працу свайму мозгу — тое, што ён не заўсёды робіць на волі.
Існуюць пэўныя парады, як захаваць душэўнае здароўе ў турэмных умовах.
1. Не адчайвацца! Прычым ані пры якіх страшных і сумных акалічнасьцях. Бо адчай нярэдка прыводзіць да розных хвароб цела.
2. Не "захрасаць" у непрыемнасьцях. Не заглыбляцца ва ўласную бяду, не засяроджвацца на крыўдзе, на нейкім зласьлівым пачуцьці: гневе, помсьце, раздражненьні. Як толькі зьявіцца адчуваньне, што "затрымаліся" — паспрабуйце адцягнуцца: парухацца, пагутарыць з кім-небудзь на нязначную тэму, памыцца халоднай вадой.
3. Навучыцца кантраляваць і выказваць эмоцыі. Шкодна трымаць пачуцьці ў сабе, трэба часьцей "выпускаць пару". Можна накіроўваць пачуцьці на нежывыя прадметы — зьбіць падушку замест ворага, або выкласьці пачуцьці на паперы — пасьля чытаньня праблема можа здацца не настолькі значнай.
4. Не ўспрымаць зьняволеньне як асабістую катастрофу. Гэта не катастрофа, а выпрабаваньне, якое можна пераадолець годна або не. Выбар — за чалавекам. Усе яго выпрабаваньні калісьці заканчваюцца.
5. Ня страчваць сувязі з вонкавым сьветам. Сачыць за навінамі ва ўсіх сфэрах жыцьця. Чытайце газэты. Падтрымлівайце актыўную перапіску зь сябрамі і роднымі. Пішыце ня толькі пра падзеі (якіх ня так ужо і шмат), але і пра свае пачуцьці і думкі.
6. Не даваць мозгу "іржавець". Чытаць усё, што даступна. Весьці дзёньнік. Аналізаваць перавагі і недахопы розных варыянтаў.
7. Калі чалавек ня вернік, то яму трэба шукаць свой шлях да веры. Шчырая вера дапамагае чалавеку прайсьці празь любыя выпрабаваньні.
Да спадара Ігара як да дасьведчанага адмыслоўца-псыхатэрапэўта зьвяртаецца нямала людзей, якія пасьля адбыцьця турэмнага пакараньня пакутуюць на розныя псыхічныя захворваньні.
Паводле лекара, у нейкім сэнсе псыхічная хвароба ў няволі — рэч нармальная. Дакладней, гэта нармальная рэакцыя на ненармальныя ўмовы, выкліканыя надзвычайным прыніжэньнем чалавека. Зьнявага асобы, сьведчыць псыхатэрапэўт, пачынаецца зь першых агрэсіўных воклікаў ("пысай у зямлю!", "тварам да сьцяны") падчас затрыманьня і мэтадычна працягваецца падчас утрыманьня ў турэмных камэрах. Увесь гэты час віна чалавека застаецца недаказанай. Калі на Захадзе падазраванаму ў злачынстве
Калі на Захадзе падазраванаму надзяюць на руку электронны бранзалет, у Беларусі яго кідаюць у камэру, каб зламаць псыхіку.
Адмысловец у галіне псыхіятрыі не падзяляе думкі, што ў дачыненьні да падазраваных у Беларусі выкарыстоўваюць так званае НЛП, нэўралінгвістычнае праграмаваньне, калі з дапамогай складаных моўных прыёмаў удаецца пранікнуць у падсьвядомасьць чалавека і мадэляваць яго далейшыя паводзіны. Прафэсійны ўзровень беларускіх карнікаў, як правіла, досыць прымітыўны. Навошта цяперашняй карнай сыстэме інвэставаць у НЛП, калі шмат чаго можна дасягнуць звыклымі і таннымі сродкамі?
Пра мэтанакіраванае выкарыстаньне такіх сродкаў у дачыненьні да так званых ворагаў беларускага рэжыму распавядаў у размове са "Свабодай" амэрыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр, які правёў 15 месяцаў у беларускай вязьніцы, спачатку ў СІЗА КДБ, а потым у калёніі агульнага рэжыму. У дачыненьні да Зэльцэра не выкарыстоўвалі ані псыхатропных рэчываў, ані НЛП. Як сьведчыць ён сам, падчас допытаў у кабінэтах КДБ з партрэтамі Дзяржынскага яго проста зьбівалі і зьдзекаваліся зь яго, адмаўляючы ў жыцьцёва неабходных мэдыкамэнтах і чынячы псыхалягічны ціск. Паводле амэрыканскага юрыста, "з пункту гледжаньня амэрыканскіх законаў, крымінальнага перасьледу заслугоўваюць самі прадстаўнікі беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы і абсалютна не заслугоўваюць многія беларускія зьняволеныя".
Нягледзячы на ўвесь недапушчальны псыхалягічны ціск, які зазнае вязень у беларускай турме, чым багацейшы ён духоўна, тым цяжэй яго там зьнішчыць.
"Зразумела, ніхто ў штодзённым жыцьці не рыхтуецца да турмы, але ў цяперашніх умовах я б не параіў ісьці ў апазыцыйную палітыку, а тым больш у апазыцыйныя лідэры тым, хто мае надзвычай тонкую псыхічную арганізацыю", — кажа лекар. — "Псыхічныя выпрабаваньні здатны вынесьці найперш адэкватны чалавек. Самадастатковы і здольны крытычна аналізаваць".
Пералом настае з разуменьня адной усходняй мудрасьці: адрозьнівайце тое, што можа быць зьменена, ад таго, што зьменена быць ня можа. І дзейнічайце адпаведна гэтаму — праявіце пакору ў адных пытаньнях (напрыклад, умовы ў камэры) і настойлівасьць у іншых (адмаўленьне беспадстаўных абвінавачваньняў).
Э. Зэльцэр: "З гледзішча амэрыканскіх законаў, крымінальнага перасьледу заслугоўваюць самі прадстаўнікі беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы і не заслугоўваюць многія беларускія зьняволеныя".
Колішнія зьняволеныя распавядалі лекару, што іхнія папярэднікі пакідалі пасьля сябе нямала карысных рэчаў, якія могуць дапамагчы вязьням элемэнтарна не звар’яцець. Напрыклад, намаляваныя на сьценах ці на столі шахматныя дошкі. Чалавек мусіць штодня даваць працу свайму мозгу — тое, што ён не заўсёды робіць на волі.
Існуюць пэўныя парады, як захаваць душэўнае здароўе ў турэмных умовах.
1. Не адчайвацца! Прычым ані пры якіх страшных і сумных акалічнасьцях. Бо адчай нярэдка прыводзіць да розных хвароб цела.
2. Не "захрасаць" у непрыемнасьцях. Не заглыбляцца ва ўласную бяду, не засяроджвацца на крыўдзе, на нейкім зласьлівым пачуцьці: гневе, помсьце, раздражненьні. Як толькі зьявіцца адчуваньне, што "затрымаліся" — паспрабуйце адцягнуцца: парухацца, пагутарыць з кім-небудзь на нязначную тэму, памыцца халоднай вадой.
3. Навучыцца кантраляваць і выказваць эмоцыі. Шкодна трымаць пачуцьці ў сабе, трэба часьцей "выпускаць пару". Можна накіроўваць пачуцьці на нежывыя прадметы — зьбіць падушку замест ворага, або выкласьці пачуцьці на паперы — пасьля чытаньня праблема можа здацца не настолькі значнай.
Псыхіятар: "Чалавека ў беларускай вязьніцы тым цяжэй зьнішчыць, чым багацейшы ён духоўна".