Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алег Корбан знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Пра гэта ягоным бацькам паведамілі ў тэлефоннай размове супрацоўнікі спэцслужбаў. Алег Корбан яшчэ ў 2007 годзе праходзіў па крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Сёлета ён быў актыўным удзельнікам кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука і яго даверанай асобай.
Алег Корбан імкнуўся не расказваць блізкім пра сваю палітычную і грамадзкую дзейнасьць, таму яго маці Кацярына Вячаславаўна ня надта дасьведчаная ў тым, што зараз інкрымінуюць сыну. Але мацярынскае сэрца прадчувала:
«Я яму казала: «Ну навошта ты туды пойдзеш? Ты ж цудоўна разумееш, што там будзе, што будуць браць. Я яму казала, а ён усё адно робіць па-свойму… Патэлефанавалі мне ў панядзелак, сказалі, што з КДБ. Маўляў, яго толькі на трое сутак затрымалі. Ну а цяпер нічога невядома. З адвакатам заключылі дамову. Але адвакат кажа, што яе таксама не дапускаюць, яна ніяк ня можа зь ім сустрэцца. А заўтра, кажа, Алега да сьледчага ўжо будуць выклікаць. Ці дапусьцяць яе на допыт, я ня ведаю. Перадачы яму не дазволілі…
А ў суботу ў нас у кватэры быў ператрус. Забралі сыстэмны блёк ад кампутара, нейкія паперы, нататнікі з нумарамі тэлефонаў… Можа, 10 сутак пройдзе, і выпусьцяць яго. Нічога больш ня ведаю… Раней хоць паглядзіш навіны якія па інтэрнэце. А цяпер і інтэрнэту ў нас няма, забралі сыстэмны блёк».