Выканаўчае бюро Беларускага незалежнага прафсаюзу запатрабавала неадкладна вызваліць зьняволеных 19 сьнежня, у тым ліку кандыдатаў у прэзыдэнты. БНП патрабуе «спыніць неабгрунтаваныя ператрусы і запалохваньне незалежных журналістаў. Не — рэпрэсіям і палітычнаму вышуку!»
Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве Выканаўчага Бюро Беларускага незалежнага прафсаюзу ад 27 сьнежня ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня.
Выканаўчае Бюро БНП перакананае, што ўсе тыя, хто ўдзельнічаў у разгоне мірнай дэманстрацыі, арыштах невінаватых людзей, у тым ліку і лекары, якія спрыяюць выкраданьню кандыдатаў у прэзыдэнты, павінны панесьці адказнасьць.
«19 сьнежня 2010 году на плошчы Незалежнасьці былі зьбітыя і затрыманыя сотні людзей, якія выйшлі з пратэстам супраць фальсыфікацыі выбараў. Усе гэтыя дзеяньні ўлады кажуць пра тое, што рэжыму напляваць на правы і свабоды грамадзянаў. Напляваць на тое, што адзіным носьбітам улады ў Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца народ. Як народ кіруе сваім правам, мы ўсе ўбачылі на экранах тэлебачаньня: зьбіцьцё і арышт сталі штодзённай зьявай», − гаворыцца ў заяве.