Лідэры палітычных партый і грамадзкіх арганізацый абвясьцілі пра стварэньне Каардынацыйнага камітэту грамадзкай салідарнасьці з палітвязьнямі. Першай заявай стваральнікаў камітэту сталася патрабаваньне дапусьціць адваката да Ўладзімера Някляева і паказаць зьняволенага людзям.
Сярод стваральнікаў Каардынацыйнага камітэту − намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, намесьнік старшыні руху «За Свабоду» Віктар Карняенка, старшыня Рады інтэлігенцыі Ўладзімер Колас, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кіраўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, прадстаўнік партыі БНФ і штабу Андрэя Саньнікава Віктар Івашкевіч. Найпершай заявай стваральнікаў камітэту сталася патрабаваньне дапусьціць адваката да Ўладзімера Някляева.
Янукевіч: «Ужо тыдзень ніхто ня бачыў Някляева. У нас ёсьць вялікія сумневы ў праўдзівасьці сьведчаньня спадарыні Падсадной, якая была дзяжурным адвакатам і заяўляла, што са здароўем Някляева ўсё ў парадку. Нас надзвычай турбуе стан здароўя Някляева, і што зь ім адбываецца, і мы ўсе разам патрабуем неадкладна паказаць Някляева: няхай яго пакажуць па тэлебачаньні, няхай дадуць магчымасьць сустрэцца з адвакатам».
Вызваленьне ўсіх палітвязьняў − гэта першасная і галоўная мэта стварэньня Каардынацыйнага камітэту, заяўляюць яго заснавальнікі. Наступны этап — арганізацыя дапамогі ўсім пацярпелым, кажа Леў Марголін:
«Зараз мы павінны сканцэнтраваць свае высілкі на вызваленьні ўсіх палітвязьняў, сабраць усю інфармацыю пра пацярпелых. Мы таксама павінны ўлічваць, што неўзабаве людзі пачнуць вызваляцца, але гэтым справа ня скончыцца. Будуць спробы пакараць іх па месцы працы, па месцы вучобы. Таму працы будзе вельмі шмат, і дзеля гэтага мы павінны каардынаваць свае высілкі».
Стваральнікі Каардынацыйнага камітэту таксама занепакоеныя кампаніяй дэзінфармацыі, разгорнутай на старонках дзяржаўных газэт, на радыё і тэлебачаньні. Таму сярод асноўных задачаў таксама названая неабходнасьць распаўсюду праўдзівых зьвестак пра падзеі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці.
Карняенка: «Мы сёньня ня можам супрацьстаяць той прапагандысцкай машыне ў выглядзе тэле-радыёканалаў, якая стаіць на баку ўлады. Таму адна з галоўных задач аргкамітэту таксама − данесьці аб’ектыўную інфармацыю пра падзеі, у тым ліку і з вашай дапамогай. Да прыкладу, да сёньня ня знойдзеныя тыя, хто біў шкло, і гэта наводзіць на думку, што іх ня там шукаюць, калі шукаюць увогуле. І вось гэтую праўдзівую інфармацыю мы павінныя даводзіць людзям. Мы павінны памяняць гэтую інфармацыйную карціну і больш актыўна дзейнічаць у абароне ахвяраў рэжыму».
Першае працоўнае паседжаньне Каардынацыйнага камітэту грамадзкай салідарнасьці з палітвязьнямі пройдзе ў аўторак, 28 сьнежня.
Сярод стваральнікаў Каардынацыйнага камітэту − намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, намесьнік старшыні руху «За Свабоду» Віктар Карняенка, старшыня Рады інтэлігенцыі Ўладзімер Колас, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кіраўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, прадстаўнік партыі БНФ і штабу Андрэя Саньнікава Віктар Івашкевіч. Найпершай заявай стваральнікаў камітэту сталася патрабаваньне дапусьціць адваката да Ўладзімера Някляева.
Янукевіч: «Ужо тыдзень ніхто ня бачыў Някляева. У нас ёсьць вялікія сумневы ў праўдзівасьці сьведчаньня спадарыні Падсадной, якая была дзяжурным адвакатам і заяўляла, што са здароўем Някляева ўсё ў парадку. Нас надзвычай турбуе стан здароўя Някляева, і што зь ім адбываецца, і мы ўсе разам патрабуем неадкладна паказаць Някляева: няхай яго пакажуць па тэлебачаньні, няхай дадуць магчымасьць сустрэцца з адвакатам».
Вызваленьне ўсіх палітвязьняў − гэта першасная і галоўная мэта стварэньня Каардынацыйнага камітэту, заяўляюць яго заснавальнікі. Наступны этап — арганізацыя дапамогі ўсім пацярпелым, кажа Леў Марголін:
Неўзабаве людзі пачнуць вызваляцца, але гэтым справа ня скончыцца. Будуць спробы пакараць іх па месцы працы, па месцы вучобы.