У ліку тых, хто пакараны адміністрацыйным арыштам за выхад 19 сьнежня на плошчу Незалежнасьці ў Менску, значыцца й гомельская журналістка Тацяна Бублікава. Яна зараз адбывае 10-суткавы арышт у СІЗА Менскага раёну.
Тацяна ды іншыя жанчыны, якія знаходзяцца ў камэры ізалятара, абвясьцілі галадоўку з прычыны перапоўненасьці камэры. Гэта стала вядома праз адвакатку Ларысу Атаманчук, якую наняла для Тацяны Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Брат спадарыні Бублікавай Раман кажа, што наведваў сьледчы ізалятар на вуліцы Скарыны, дзе адбывае пакараньне сястра:
“Хадзіў, перадачы бяруць. Адзінае, што холадна. Адзеньне цёплае перадалі, спальнікі перадалі. У камэры замест 8 — 13 чалавек. Праз адваката стала вядома, што яны галадоўку абвясьцілі — не спажываюць ежу, таму што, па сутнасьці, няма дзе сесьці”.
Брат арыштаванай журналісткі кажа, што на плошчы Незалежнасьці сястра выконвала свае журналісцкія абавязкі. А хапалі ўсіх, каб паказаць найперш недзеяздольнасьць альтэрнатыўных кандыдатаў. Іншых — проста запалохаць:
“Я лічу, што гэта была чыста правакацыя з боку ўладаў, каб паказаць, што альтэрнатыўныя кандыдаты нібыта недзеяздольныя як арганізатары. Ну, заадно напалохаць звычайных людзей. Журналістаў, я думаю, таксама, бо там жа не адна Тацяна сядзіць”.
Калега Тацяны Алег Ражкоў, зь якім яна працавала ў Гомелі да нядаўняга пераезду ў Менск, лічыць, што затрыманьні й арышты незалежных журналістаў 19 сьнежня ў Менску ўчынены адмыслова дзеля абмежаваньня інфармацыі:
“Мне падаецца, што ў першую чаргу быў нейкі загад затрымаць журналістаў, каб было як мага менш інфармацыі пра тое, што насамрэч адбываецца на плошчы. Вось таму менавіта і затрымалі Тацяну Бублікаву, іншых беларускіх калегаў і нават замежных журналістаў”.
У ізалятары Таццяна Бублікава разам з адвакаткай склалі скаргу ў Менскі гарадзкі суд на пастанову суду першай інстанцыі наконт неабгрунтавана жорсткага прысуду.