Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядома месцазнаходжаньне Дзьмітрыя Шурхая


Месцазнаходжаньне арыштаванага на пяць сутак у Берасьці Дзьмітрыя Шурхая, даверанай асобы былога кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, невядома.

Трое актывістаў дэмакратычных сілаў -- Юры Бакур, Андрэй Шарэнда і Зьміцер Шурхай - былі затрыманыя ў Брэсьце 21 сьнежня ў 22.35 на вуліцы Маскоўскай недалёка ад гандлёвага цэнтра "Карона". Аўтамабіль, у якім яны ехалі, спынілі супрацоўнікі ДАІ, затым транспартны сродак заблякавалі дзьве машыны міліцыі. Шурхай, выскачыўшы з аўтамабіля, спрабаваў схавацца, але быў затрыманы.

22 сьнежня судом Маскоўскага раёна Брэста усе трое былі асуджаныя на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Шурхай прызнаны вінаватым у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі, Бакур і Шарэнда - у дробным хуліганстве.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, 26 сьнежня ў 22.30 каля 30 чалавек прыйшлі да ізалятара часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Брэста сустрэць арыштаваных пасьля адбыцьця пакараньня.

"Бакур і Шарэнда выйшлі з будынка, Шурхай - не, дадаў праваабаронца. - На нашы пытаньні, дзе Шурхай, супрацоўнікі міліцыі заявілі, што яго ў іх няма. Па іх словах, Шурхая павезьлі ў Менск для правядзеньня сьледчых дзеяньняў. На мае пытаньні, якія службы яго павезьлі і дзе Шурхай зараз утрымліваецца, супрацоўнікі міліцыі адказваць адмовіліся ".

Кісьляк перадаў у Ленінскі РАУС Брэста сваю заяву аб гвалтоўным зьнікненьні Дзьмітрыя Шурхая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG