Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан і высокая прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан выступілі з сумеснай заявай аб сытуацыі пасьля выбараў прэзыдэнта ў Рэспубліцы Беларусь.
“Злучаныя Штаты Амэрыкі і Эўрапейскі Зьвяз яшчэ раз заклікаюць да неадкладнага вызваленьня ўсіх кандыдатаў у прэзыдэнты і больш за 600 дэманстрантаў, затрыманых пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Мы рашуча асуджаем ўсялякія праявы гвалту, у асаблівасьці непрапарцыйнае прымяненьне сілы ў дачыненьні да кандыдатаў упрэзыдэнты, палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і журналістаў. І выбары, і падзеі, якія адбыліся за імі, зьяўляюцца крокам назад у развіцьці дэмакратычнага кіраваньня і павагі правоў чалавека ў Беларусі, што выклікае шкадаваньне. Беларускі народ заслугоўвае лепшага.
Эўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты Амэрыкі адзначаюць сур'ёзныя праблемы ў выбарчым працэсе і падліку галасоў, што было адлюстравана ў справаздачы місіі назіральнікаў ад АБСЭ, і настойліва заклікаюць урад Беларусі да выкананьня ўзятых на сябе абавязацельстваў у рамках АБСЭ па істотным рэфармаваньні выбарчага працэсу. Ураду Беларусі таксама неабходна зрабіць крокі па забесьпячэньні поля дзейнасьці для палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і незалежных журналістаў.
Павага дэмакратыі і правоў чалавека па-ранейшаму займаюць цэнтральнае месца ў пытаньні паляпшэньня адносін Беларусі са Злучанымі Штатамі Амэрыкі і Эўрапейскім Зьвязам. Без значнага прагрэсу ў гэтых галінах не адбудзецца паляпшэньня адносінаў. Менавіта ў такім кантэксьце мы будзем ацэньваць дзеяньні ўрада Беларусі па вырашэньню сытуацыі, якая склалася, і прымаць пад увагу развіцьцё падзей пры разглядзе нашых адносін зь Беларусьсю. Эўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты маюць намер працягваць падтрымку і ўзаемадзеяньне з народам Беларусі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці”,– гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце амбасады ЗША ў Менску.
“Злучаныя Штаты Амэрыкі і Эўрапейскі Зьвяз яшчэ раз заклікаюць да неадкладнага вызваленьня ўсіх кандыдатаў у прэзыдэнты і больш за 600 дэманстрантаў, затрыманых пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Мы рашуча асуджаем ўсялякія праявы гвалту, у асаблівасьці непрапарцыйнае прымяненьне сілы ў дачыненьні да кандыдатаў у
Мы рашуча асуджаем непрапарцыйнае прымяненьне сілы ў дачыненьні да кандыдатаў у прэзыдэнты, палітычных актывістаў.