Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў пакуль не павіншаваў Лукашэнку



Паводле БЕЛТА, Аляксандра Лукашэнку зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня павіншавалі на гэты час кіраўнікі наступных дзяржаваў: Індыі, Казахстану, Вэнэсуэлы, Грузіі, Ірану, Таджыкістану, Туркмэністану, Азэрбайджану.

"Гэтыя выбары сталі яшчэ адной залатой старонкай у бліскучай гісторыі беларускага народу" – БЕЛТА цытуе словы прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінэжада зь віншавальнага пасланьня Аляксандру Лукашэнку.

На афіцыйным сайце прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева віншаваньняў Лукашэнку з нагоды выбараў няма. 20 сьнежня ён назваў выбары ў Беларусі ўнутранай справай Беларусі. "Я маю надзею, што ў выніку гэтых выбараў Беларусь будзе сучаснай дзяржавай, працягне разьвіцьцё па шляху стварэньня сучаснай дзяржавы, аснаванай на дэмакратыі і сяброўстве са сваімі суседзямі", заявіў Мядзьведзеў.

Няма таксама ніякага віншаваньня кіраўніку Беларусі на афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG