Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына абвясьціла перамогу Лукашэнкі


Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына абвясьціла, што на выбарах прэзыдэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 79,67% галасоў. Паводле агучаных ЦВК папярэдніх вынікаў галасаваньня, за яго прагаласавалі 5 млн. 122 тыс. выбарцаў.

Рыгор Кастусёў набраў 1,97% галасоў выбаршчыкаў, Аляксей Міхалевіч – 1,2%, Уладзімер Някляеў – 1,77%, Яраслаў Раманчук – 1,97%, Віталь Рымашэўскі – 1,1%, Андрэй Саньнікаў – 2, 56%, Мікалай Статкевіч – 1,04%, Віктар Цярэшчанка – 1,08%, Дзмітры Вус – 0,48%. Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, яўка склала 90,66% супраць 92,7% у 2006 годзе. У Лукашэнкі ў 2006 годзе было 83% галасоў.

Старшыня ЦВК паведаміла, што апрацавана амаль 100% бюлетэняў, апроч тых, якія павінны прыйсьці з-за мяжы Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG