Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску «някляеўцаў» прагналі ад вакзалу


Два агітацыйныя пікеты за Ўладзімера Някляева, якія стаялі каля чыгуначнага вакзалу ў Віцебску, мусілі «згарнуцца» пасьля распараджэньня адміністрацыі Чыгуначнага раёну.

Адзін пікет быў пастаўлены каля ўваходу ў будынак вакзала, а другі — мэтраў за 20 ад першага, каля прыпынкаў грамадзкага транспарту. Паводле Ўладзімера Алексенкі, кіраўніка віцебскага гарадзкога выбарчага штабу кандыдата, распараджэньне спыніць пікетаваньне паступіла з Чыгуначнага райвыканкаму.

Пляцоўка каля вакзалу не ўваходзіць у пералік месцаў, вызначаных мясцовымі ўладамі для агітацыі. Дазволена агітаваць у малалюдным Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў, на пляцоўцы паміж жылымі дамамі па вуліцы Кірава і яшчэ ў некалькіх практычна бязьлюдных месцах.

Каля вакзалу паўтара месяцы таму быў зладжаны пікет па зборы подпісаў за вылучэньне Някляева на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Збор подпісаў прайшоў актыўна, бо людзей каля вакзалу, натуральна, куды болей, чымсьці ўзімку ў парку, падкрэсьлівае спадар Алексенка. Але агітаваць там, дзе ёсьць каго, актывістам не далі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG