Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паштальёнаў прымусілі быць агітатарамі


Паштальёны літаральна засыпалі Гомельшчыну каляровымі паштоўкамі "Будущее в наших руках!" з факсымільным подпісам Аляксандара Лукашэнкі, які балятуецца на чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін.

На зваротным баку паштоўкі заклік: "Вместе мы добьемся большего!" Чаго "большага" і ў якім кірунку — не сказана. Паштоўкі надрукаваныя ў ААТ "Чырвоная зорка" ў Менску накладам 1 000 000 асобнікаў. Аўтарскія правы на паштоўку мае ПУП "Кавалер".

Паштальёны распавядаюць, што разносіць паштоўкі па скрынях разам з газэтамі ім кажуць начальнікі аддзяленьняў сувязі.

"Адмовіцца немагчыма, іначай страціш працу. Мы носім і шмат іншай рознай рэклямы — проста плечы адрываюцца. Даплаты за гэта ня маем — хіба што начальнікі атрымаюць", — апавяла адна з паштальёнак абласнога цэнтру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG