Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Рэакцыя мусіць быць адэкватнай і жорсткай


Кіраўнік Беларусі паставіў задачу міністру ўнутраных спраў Анатолю Куляшову на час выбарчай кампаніі.

«Рэакцыя праваахоўных органаў і вайскоўцаў таксама мусіць быць адэкватнай і жорсткай. Ідзіце зь мірам (мітынгуючыя) туды, куды можна ісьці, дзе вызначана месца. Ідзіце, калі ласка, мітынгуйце, размаўляйце. Але калі гэта — парушэньне закону, то і рэакцыя мусіць быць адэкватнай», — заявіў Аляксандар Лукашэнка 15 сьнежня на нарадзе па пытаньнях бясьпекі падчас выбарчай кампаніі.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, «народу ніякая Плошча не патрэбная», а тыя зь лідэраў апазыцыі, якія на яе клічуць, самі «пахаваюцца». Кіраўнік Беларусі даручыў дзяржаўнаму сакратару Рады бясьпекі Леаніду Мальцаву скаардынаваць дзейнасьць праваахоўных органаў падчас выбараў, «каб у нас не было мітусьні ды нейкіх лішніх рухаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG