Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барадач-малодшы просіць пазбавіць яго грамадзянства РБ


Арцём Барадач, сын вядомага апазыцыянэра Ўладзімера Барадача, празь ліст ў мэдыі зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пазбавіць яго грамадзянства РБ.

Вось што Арцём Барадач, студэнт Паўднёвага мэтадысцкага ўнівэрсытэту (Далас, ЗША), лічыць падставай для такога рашэньня:

«Ужо некалькі гадоў я не магу прыехаць у Беларусь, наведаць сваіх знаёмых, бацькоў таму, што не змагу выехаць зноў, каб працягнуць вучобу ўва ўнівэрсытэце. Я не магу памяняць пашпарт, што пазбаўляе мяне права на вольнае перасоўваньне. Мне забаронены выезд з маёй краіны, пра што маю даведку з гербавай дзяржаўнай пячаткай.»

Арцём Барадач згадвае, што ў Менску яго зьбілі невядомыя асобы, якія ведалі ягонае прозьвішча. У выніку гэтага здарэньня, як паведамляе Барадач-малодшы, ён страціў 30% зроку.

Бацька Арцёма, былы камандзір брыгады спэцназу Ўладзімер Барадач у 2010 годзе зьехаў у Нямеччыну, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Уладзімер Барадач кажа, што беларускія ўлады перасьледавалі яго з палітычных прычын. З канца 1990-х гадоў Уладзімер Барадач далучыўся да апазыцыйнага руху, быў адным з паплечнікаў Генадзя Карпенкі, Віктара Ганчара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG