Італьянская газэта апісвае перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі.
Супрацоўнікі спэцслужб у форме прыбылі на вуліцу Энгельса роўна за 10 хвілін да 11:00 – гадзіны "Х", на які кансьпіратары ў глыбокай таямніцы прызначылі гэты маленькі несанкцыянаваны мітынг перад шэрымі калёнамі рэзыдэнцыі прэзыдэнта рэспублікі Беларусь, апошняй дыктатуры Эўропы. Але эфэкту нечаканасьці не атрымалася – як заўсёды ў апошнія 16 гадоў у гэтай былой савецкай рэспубліцы, якая як быццам бы вярнулася назад гадоў на 40. Яе жыхароў штодня кантралюе, фатаграфуе, іх тэлефонныя перамовы перахоплівае цэлая армія сакрэтных агентаў, якія падпарадкоўваюцца непасрэдна непераможнаму прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку.
У нядзелю пройдуць выбары, але ніхто не ведае навошта. Расклад разумеюць усе, пачынаючы ад Уладзімера Някляева, паэта-дысыдэнта, якога ўключылі ў выбарчыя сьпісы і які тэарэтычна стаў супернікам прэзыдэнта ў спаборніцтве, якое ніколі і не пачыналася. Някляеў павінен быў выступаць перад зачыненымі вокнамі прэзыдэнцкага дома. Але праверкі, страх, усё больш шырокая апатыя сапсавалі ўсё. На плошчы сабралася ня больш за 30 чалавек. Някляеў падняў каўнер сіняга паліто, вымавіў не занадта ўпэўнена некалькі фраз: "У нядзелю ўсё выйдзем на Кастрычніцкую плошчу пратэставаць супраць гэтых выбараў, якія зьяўляюцца фарсам. Сьвет абурыцца. Мы будзем патрабаваць новых выбараў". Актывісты глядзелі на яго без асаблівага энтузіязму: міф "аранжавай рэвалюцыі" далёкі і недасяжны. Дзе ўзяць разьюшаны натоўп, каб ён запоўніў вуліцы? Нават магутны расейскі саюзьнік, які гэтым летам адрадзіў нейкую надзею, калі бурчэў і пагражаў Лукашэнку, вырашыў задаволіцца дзьвюма або трыма рыскамі для рэтушы фасада: Маскве было досыць арганізацыі тэледэбатаў з удзелам усіх дзевяці кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта і абяцаньні "рана ці позна" зьмякчыць так званы “асьвечаны аўтарытарызм ".
Але самога Лукашэнкі нідзе не відаць, ніякіх партрэтаў на вуліцах, ніякіх перадвыбарных плякатаў. Ніякага культу асобы. Лукашэнка ведае, дзе яму варта быць: на першай старонцы школьных буквароў, напрыклад. Ён адмаўляецца ад перадвыбарных мерапрыемстваў, не хавае таго, што лічыць выбары "пустым марнаваньнем часу". “Бацька” лічыць за лепшае манапалізаваць газэты і тэлебачаньне, тады можна перарэзаць стужачкі, праектаваць будучыню і абменьвацца думкамі з моцнымі сьвету гэтага, у прыватнасьці, з Сільвіа Бэрлюсконі – адзіным лідэрам, які ўганараваў яго афіцыйным візытам.