Сёньня ў Магілёве адбылася сустрэча кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава зь мясцовымі выбарцамі. На яе ў Дом культуры чыгуначнікаў прыйшло каля паўтысячы чалавек. Cустрэча стала самай масавай з усіх, што правялі кандыдаты ў прэзыдэнты ў Магілёве.
Разам з Саньнікавым на сустрэчу прыехалі яго давераныя асобы: былы міністар абароны Павал Казлоўскі, старшыня Вярхоўнага савету 12-га скліканьня Мечыслаў Грыб, журналістка Ірына Халіп. Кожны з іх патлумачыў, чаму ён падтрымлівае кандыдата, і чаму трэба мяняць цяперашнюю ўладу. Найбольш рэзка пра гэта казала Ірына Халіп:
«Цяперашняя ўлада была законнай толькі першыя два гады. Мы ўсе памятаем, як Аляксандра Лукашэнку беларусы выбралі прэзыдэнтам. Мы памятаем, як ён прысягаў на Канстытуцыі, якую ён зганіў самым хамскім чынам. Ён зьнішчыў парлямэнт ператварыўшы яго ў сваю канцылярыю. І ўвесь гэты час ён нам хлусіць».
Сам Андрэй Саньнікаў прамаўляў каля паўгадзіны. Вось пару фрагмэнтаў зь яго выступу:
«Мая праграма называецца „Моцная Беларусь для свабодных людзей“. І аднаго без другога быць ня можа. Стратэгічная мэта — гэта інтэграцыя ў Эўразьвяз. Захаваньне стратэгічнага партнэрства з Расеяй. Рэалізацыя ўсяго патэнцыялу адносінаў з Украінай...
Беларусь апынулася ізгоем. І тое, што нас называюць з-за Лукашэнкі апошняй дыктатурай у Эўропе — гэта ганьба для краіны, але справядліва».
Пытаньняў да Андрэя Саньнікава было шмат. Паскардзілася яму і магілёўская шматдзетная маці Натальля Шкадун, якая распачала галадоўку — яна дамагаецца паляпшэньня жыльлёвых умоваў для сваёй сям’і.
Саньнікаў адказаў, што ведае пра яе праблему:
«Я ня ведаю, што я магу зараз зрабіць, каб вас падтрымаць. Я дакладна ведаю, што ні Лукашэнка вам не дапаможа, ні ягоныя давераныя асобы. Ніхто. Бо гэта й ёсьць адносіны Лукашэнкі да свайго народу».
Было й такое пытаньне:
«Чаму вы не падавалі ніякай заявы на правядзеньне мітынгу 19 сьнежня, і чаму гэты мітынг будзе несанкцыянаваны?»
Саньнікаў: «Нават у лукашэнкаўскай Канстытуцыі ёсьць такое палажэньне — „Прымат міжнароднага права“, і, паводле міжнароднага права, кожны народ мае права выбіраць сваё кіраўніцтва і пратэставаць супраць правядзеньня нячэсных, сфальшаваных выбараў».
Сустрэча з Саньнікавым скончылася воклічамі «Жыве Беларусь!» і працяглым авацыямі. У магілёўскім будаўнічым каледжы тым часам праходзіла іншая сустрэча — з даверанай асобай Лукашэнкі. На яе прыйшла дзесяць чалавек.