13 сьнежня кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук правёў сустрэчу з выбарцамі на ўваходзе ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт:
«Паводле нашых падлікаў, у сустрэчы ўзялі ўдзел агулам болей за тысячу чалавек, бо адны студэнты сыходзілі, другія падыходзілі. Цікаўнасьць была вялікая. А ў будынак усё роўна не пусьцілі — нібыта актавая заля была занятая», — паведаміў «Свабодзе» Яраслаў Раманчук.
Паводле зьвестак, якія атрымалі ў МДЛУ сябры штабу Яраслава Раманчука, 13 сьнежня ў актавай залі мусіла прайсьці сустрэча з Анатолем Рубінавым, даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Раней Яраславу Раманчуку адмаўлялі ў правядзеньні сустрэчы з выбарцамі ў МДЛУ на той падставе, што ў будынку нібыта «прарвала каналізацыю».