Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Мірановіч: Абама таксама за шлях Беларусі ў Эўропу


Яўген Мірановіч
Яўген Мірановіч
Для Захаду важная перш за ўсё геапалітычная арыентацыя Беларусі, а не характар рэжыму, які ёю кіруе. Так лічыць гісторык і палітоляг Яўген Мірановіч, прафэсар у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўнівэрсытэту.

Камэнтуючы для нашага радыё супольны заклік прэзыдэнта ЗША Барака Абамы і прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, каб Беларусь правяла справядлівыя прэзыдэнцкія выбары, Яўген Мірановіч сказаў:

"На маю думку, гэта перш за ўсё для Польшчы важныя гэтыя выбары, каб апраўдаць сваю палітыку адкрываньня дарогі для Беларусі ў эўрапейскія структуры. Калі паглядзім на дзеяньні польскай дыпляматыі ў апошнія гады, дык убачым імкненьне Польшчы адкрыць гэтую дарогу для Беларусі нават з Лукашэнкам. У Польшчы на гэты конт даволі яснае меркаваньне: закрытая дарога на захад азначае для Беларусі дарогу толькі на ўсход. Цяпер гэтае імкненьне Польшчы падтрымаў і прэзыдэнт Абама. Я думаю, гэта невыпадковая падтрымка, і ў атрыманьні гэтай падтрымкі мае сваю заслугу прэзыдэнт Камароўскі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG