Прэзыдэнты ЗША і Польшчы заклікалі да правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве Барака Абамы і Браніслава Камароўскага, прынятай 8 сьнежня ў Вашынгтоне па выніках перамоваў кіраўнікоў дзяржаў і апублікаванай на сайтах Белага дому і польскага прэзыдэнта.
"Польшча і Злучаныя Штаты Амэрыкі заклікаюць да свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня ў Беларусі, – гаворыцца ў заяве. – Прэзыдэнт Камароўскі і прэзыдэнт Абама падкрэсьлілі сваю поўную падтрымку ініцыятывы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства", створанай для ўмацаваньня сувязяў паміж Эўрапейскім Зьвязам і Армэніяй, Азэрбайджанам, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай, а таксама для паскарэньня рэформаў і ўзмацненьня дэмакратыі ў гэтых краінах".
Акрамя таго, ЗША і Польшча заявілі аб падтрымцы пасьлядоўнай палітыкі ўмацаваньня адносінаў з Расеяй.