Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пераняла старшынства ў АДКБ


Міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў заявіў, што Беларусь зробіць усё магчымае для таго, каб у пэрыяд яе старшынства АДКБ дзейнічала максымальна эфэктыўна.

Пра гэта Мартынаў заявіў журналістам у Маскве пасьля сумеснага пасяджэньня Рады міністраў замежных спраў, Рады міністраў абароны і Камітэту сакратароў саветаў бясьпекі дзяржаў-сябраў АДКБ.

Старшынства ў АДКБ пераходзіць Беларусі ад Расеі. Паводле Мартынава, сёньня былі ўхваленыя дакумэнты, якія "раскрываюць для АДКБ новыя магчымасьці крызіснага рэагаваньня, новыя магчымасьці выкарыстаньня Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня".

Абмяркоўваліся таксама пытаньні вайскова-тэхнічнага, вайскова-эканамічнага супрацоўніцтва. Узгодненыя зьмены, якія будуць унесеныя ў статутныя дакумэнты з мэтай павышэньня эфэктыўнасьці ў сфэры крызіснага рэгуляваньня, паведаміў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Яны датычаць "гатоўнасьці да выкананьня міратворчых задач і прадстаўленьня на пэўных умовах калектыўных міратворчых сіл для міратворчых апэрацый, якія праводзяцца паводле рашэньня Савету калектыўнай бясьпекі АДКБ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG