Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краснапольле. Сарваць сустрэчу Кастусёва з выбарцамі не ўдалося


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў
У Краснапольскі раённы дом культуры на сустрэчу з кандыдатам у прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым прыйшло больш за восемдзесят чалавек. Напярэдадні былі пазьдзіраныя ўсе абвесткі аб візыце кандыдата ў райцэнтар. Арганізатарам давялося паўторна распаўсюджваць іх.

Кастусёў: «Ні ў водным райцэнтры такога не было. Зьдзіралі, безумоўна, і партрэты, і абвесткі, але такой арганізаванай правакацыі не было. Як мне паведамілі сёньня на сустрэчы, рабілі гэта міліцыянты. Яны нібыта атрымалі такі загад. Езьдзілі ў цывільным па райцэнтры й займаліся такой ганебнай справай. Наагул сустрэча выдалася цікавай. Было шмат чыноўнікаў. Яны добра падрыхтаваліся. Азнаёміліся з маёй праграмай. Прадумалі пытаньні, і яны былі няпростымі. Асноўныя пытаньні тычыліся праблемаў жыцьця на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях».

Краснапольскі раён — на Магілёўшчыне адзін з самых пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Значная частка паселішчаў адселеныя. Усе сельгаспрадпрыемствы аб’яднаныя ў адну гаспадарку.

Акрамя сустрэчы ў Краснапольлі, Рыгор Кастусёў сёньня браў удзел у двух агітацыйных пікетах у Быхаве й Слаўгарадзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG