Сёньня заканчваюцца тэлевізійныя выступы кандыдатаў. Хто вам найбольш запомніўся і чаму? Адказваюць жыхары Берасьця.
Спадарыня: «Я ня вельмі пільна назірала за ўсімі. Мне найбольш запомніўся Саньнікаў. Але ў прынцыпе я ня бачу рэальнага кандыдата ў прэзыдэнты. Прэтэндэнты не былі раней ва ўладзе і не разумеюць, мне падаецца, адказнасьці, якую бяруць на сябе. Магчыма, што гэта нават і апошні тэрмін Лукашэнкі, невядома, як там будзе далей. Але сёньняшнія кандыдаты з Расеяй, я лічу, ня справяцца. Гэта трэба быць вельмі зубастым палітыкам».
Спадарыня: «Падчас выступаў мне найбольш спадабаўся Саньнікаў. Але, акрамя гэтага, гляджу выступы і іншых кандыдатаў. Вось яшчэ сёньня пагляджу на наступных двух кандыдатаў і потым буду рабіць высновы».
Спадарыня: «Увогуле ніводнага выступу не глядзела. Мне гэта не цікава. Я ня буду браць удзел у галасаваньні».
Спадар: «Мне ніхто не спадабаўся і не запомніўся. Мяркую, што сярод кандыдатаў ёсьць цікавыя і дастойныя асобы. Але выступы даволі кароткія, падчас якіх немагчыма распавесьці пра сябе і пра свае праграмы. Вось каб некалькі кандыдатаў яшчэ да выбарчай кампаніі былі навідавоку, размаўлялі зь людзьмі — ці, як у Вялікабрытаніі, стаў на табурэт у парку або на плошчы і размаўляў зь людзьмі — то іншы быў бы вынік».
Спадарыня: «Я глядзела ўчора выступы кандыдатаў. Але мне ніводзін не спадабаўся. Некаторыя моманты ў выступах цікавыя, але ня ўся праграма, толькі адзінкавыя сказы».
Спадарыня: «Я лічу, што ў нас пакуль няма сапраўднага лідэра сярод апазыцыі. Можа, каб была сапраўды моцная асоба, падобная да дзейнага кіраўніка краіны, то мы б прагаласавалі за яго».
Спадар: «Мне найбольш спадабаліся Саньнікаў і Статкевіч. Іх выступы былі даволі аб’ектыўныя. Акрамя іншага, у горадзе можна шмат дзе пабачыць рэкляму гэтых кандыдатаў. Па-мойму, адукаваныя людзі».