Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты зьбіраюцца на дэбаты


8 кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі сёньня ў размове са «Свабодай» пацьвердзілі свой намер удзельнічаць у тэледэбатах, якія пройдуць 4 сьнежня на Беларускім тэлебачаньні.

Кандыдат Уладзімер Някляеў сказаў, што ён дагэтуль ня вырашыў — ісьці яму на тэлебачаньне ці не. Невядомыя пакуль пляны і кандыдата Аляксандра Лукашэнкі.

А вось на радыёдэбатах, якія пройдуць 5 сьнежня, асабістае прадстаўніцтва кандыдатаў зьменшыцца. Некаторыя зь іх — напрыклад, Яраслаў Раманчук, Мікола Статкевіч і Дзьмітрый Вус — вырашылі накіраваць на перадачу сваіх давераных асобаў. «Пастанова ЦВК такі варыянт дазваляе», — пацьвердзіў «Свабодзе» сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG