Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўлёткі на дошцы аб’яваў — штраф


Бабруйскага актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава адміністрацыйная камісія Маскоўскага выканкаму Менску пакарала штрафам у 105 тысяч рублёў.

Падставай для пакараньня сталі інфармацыйныя ўлёткі «Маладога фронту», якія хлопец расклейваў на інфармацыйных шчытах каля пад’ездаў дамоў у Бабруйску. Паводле чыноўнікаў, Эдуард такім чынам парушыў правілы добраўпарадкаваньня тэрыторыі.

Маладафронтавец будзе абскарджваць рашэньне камісіі выканкаму, бо лічыць, што інфармацыйныя шчыты былі ўсталяваныя менавіта дзеля таго, каб на іх грамадзяне маглі разьмяшчаць розную інфармацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG